Шматстайнасць дзеля актыўнай грамадзянскасці
Міжнародны кансорцыюм «ЕЎРАБЕЛАРУСЬ»
Інфармацыйная платформа развіцця беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і партнёрства
In English
Advertisement

 

 

  

RSS
Падзеi
Конкурсы і праграмы
Аналітычныя і даведкавыя матэрыялы
Бібліятэка
Прэс-анонс ІІ Фестываля нефармальнай адукацыі
03.10.2008

З 10 па 12 кастрычніка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау (ММАЦ, г. Мінск, пр-т Газеты “Праўда”, 11) адбудзецца II Фестываль нефармальнай адукацыі.

На працягу трох дзён на адной пляцоўцы адбудуцца сустрэчы, дыскусіі і круглыя сталы паміж прадстаўнікамі шматлікіх беларускіх арганізацый, дзяржаўных і недзяржаўных, камерцыйных і непрыбытковых, з мэтай абмеркаваць перспектывы, накірункі развіцця нефармальнай адукацыі ў Беларусі.

Фестываль ініцыяваны шэрагам беларускіх асветніцкіх і адукацыйных аб’яднанняў. Каля 200 удзельнікаў Фестываля (прадстаўнікі арганізацый, якія прапануюць сваім удзельнікам і кліентам разнастайныя адукацыйныя праграмы: ад развіцця асобы і арганізацыі вольнага часу да атрымання новых прафесійных ведаў і кампетэнцый) сустрэнуцца дзеля абмену досведам і прэзентацыі разнастайнасці сферы нефармальнай адукацыі. Акрамя беларускіх арганізацый у Фестывалі прымаюць удзел прадстаўнікі Германіі, Даніі, Швецыі, Польшчы, Расіі і Украіны.

Першы дзень Фестываля прысвечаны правядзенню секцый па пытаннях “Нефармальная адукацыя як прадмет адукацыйнай палітыкі”, “Нефармальная адукацыя як сродак вырашэння актуальных грамадзянскіх задач”, “Адукатары ў нефармальнай адукацыі”, “Міжсектарнае ўзаемадзеянне ў нефармальнай адукацыі”.

Другі дзень Фестываля, 11 кастрычніка, які пройдзе ў фармаце Дня адчыненых дзвярэй, па словах Улада Вялічкі, аднаго з арганізатараў Фестываля, з’яўляецца інавацыяй: “Гэта спроба запрасіць да ўдзелу звычайных беларускіх грамадзян, якія шукаюць магчымасці для сваёй дадатковай адукацыі. Падчас шырокай выставы прапаноў у сферы нефармальнай адукацыі госці Фестываля змогуць наведаць выставу і прэзентацыі арганізацый і іх праграм, прыняць удзел у майстар-класах, пазнаёміцца з шырокім спектрам цікавай літаратуры па розных тэмах”.

Удзел гасцей Фестываля ў мерапрыемствах гэтага дня бясплатны, папярэдняй рэгістрацыі не патрабуе, абмежаванні існуюць толькі ў дачыненні да магчымасці памяшканняў прыняць адпаведную колькасць людзей.

У трэці дзень адбудуцца паседжанні круглых сталоў па тэмах “Прызнанне нефармальнай адукацыі ў Беларусі”, “Развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў нефармальнай адукацыі” і “Да актуальных задач грамадзянскай адукацыі ў Беларусі”.

Запрашаем журналістаў да супрацоўніцтва пры асвятленні падзей Фестываля. Для журналістаў, якія маюць намер узяць удзел у працы Фестываля, будуць падрыхтаваны дадатковыя інфармацыйныя матэрыялы, а таксама прадугледжана акрэдытацыя. Калі ласка, звяртайцеся да прэс-сакратара Алесі Белановіч па электронной пошце Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script і тэлефону                + 375 29 8786779        .

Дадатковую інфармацыю (папярэднюю праграму, апісанне майстар класаў) можна знайсці на сайце www.adukatar.net

 Нефармальная адукацыя – гэта ваш фармат!

 
Калі Вы заўважылі недакладнасць ці памылку ў пададзенай інфармацыі, паведамляйце пра гэта тут
Support to the capacity building and networking of Belarusian Non Governmental Organizations and Local Authorities. All rights reserved.
The content of this site is the sole responsibility of Website Consortium members and can in no way be taken to reflect the views of the European Union.