|
23 верасьня у Беларусі пачалося датэрміновае галасаваньне, прадугледжанае
беларускім заканадаўствам. “Чамусьці менавіта
для Беларусі некаторыя міжнародныя арганізацыі, у прыватнасьці АБСЕ,
рэкамендуюць скасаваць датэрміновае галасаваньне, а для іншых дзяржаў,
напрыклад ЗША, – пашырыць гэтую практыку”, – казаў Мікалай Лазавік 2 гады таму.
Беларускія праваабаронцы лічаць, што
датэрміновае галасаваньне ва ўмовах беларускай рэчаіснасьці, - лепшы шлях да
фальсыфікацыі выбараў. І сёлета прыкладаў гэтаму было шмат.
Прыкладам, у Баранавічах на
выбарчым участку №15 давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Мікалая Чарнавуса
Мікалай Севярцаў убачыў ужо апячатаную без назіральнікаў скрыню для папярэдняга
галасаваньня, каля якой дзяжурылі два сябры камісіі. “Апячатана аказалася
толькі верхняя частка скрыні, а сама скрыня зборная і сьценкі паміж сабою
замацаваны толькі мэблевымі вінтамі, якія вельмі лёгка адвінціць у патрэбны час”,
- паведаміў Севярцаў. Ён прапанаваў сябрам камісіі апячатаць бакі скрыні і дно,
але сябра
камісіі Ірына Іванюшкіна адмовілася гэта зрабіць.
Фотакарэспандэнту
недзяржаўнай газеты «Народная воля», сябру ГА «БАЖ» Юрыю Дзядзінкіну не дазволілі рабіць фотаздымкі на
ўчастку, дзе пачалося датэрміновае галасаваньне. Нягледзячы на
прад’яўленае пасьведчаньне, сябры ўчастковай камісіі не далі
фатографу выконваць ягоную працу, спаслаўшыся на забарону старшыні ўчастковай камісіі Эльмана
Хосіева. Старшыня аддаваў распараджэньні па тэлефоне, бо сам ён на той час
на ўчастку адсутнічаў.
Шырока выкарыстоўваўся у часе датэрміновага галасаваньня так званы “адміністратыўны
рэсурс”. У інтэрнэт-прасторы шмат карыстальнікаў абмяркоўвалі што студэнтаў
"гоняць на выбары пад прымусам". Такія захады даюць свой плён. Так, на 528-м выбарчым участку
Коласаўскай акругі № 106 Мінску выбары ўжо адбыліся. Пра гэта паведаміў лідар
Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, які балатуецца па гэтай акрузе, піша
БелаПАН:
“Па словах Сяргея Калякіна, участак месціцца ў
інтэрнаце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, а асноўныя
выбаршчыкі там – студэнты. Прадстаўнік камісіі Марына Малашкевіч сказала, что
на 528-м выбарчым участку сапраўды прагаласавала больш за палову выбаршчыкаў”.
На
думку прадстаўнікоў апазыцыі, улады выкарыстоўваюць датэрміновае галасаванне каб сфальсіфікаваць
выбары:
“Пра гэта было заяўлена на паседжанні прэзідыума палітрады Аб’яднаных
дэмакратычных сіл. АДС рыхтуюць спецыяльную заяву ў сувязі з паўсюдным
выкарыстаннем уладамі адміністрацыйнага рэсурса для забеспячэння патрэбнага
працэнту яўкі падчас датэрміновага галасавання”, - інфармаваў партал tut.by.
Тым часам, правядзеньне выбараў паводле дэмакратычных прынцыпаў – адно з
патрабаваньняў Эўразьвязу да Беларусі. Ад таго, ці будуць беларускія выбары ў
парлямэнт легітымнымі, залежаць стасункі паміж Беларусьсю і Эўропай наагул.
Вольга Носік,
Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script
Фота - Юліі Дарашкевіч
Галасаваньне ва ўнутраных войсках МВД РБ:

Вулічная агітацыя:
Мінакі чытаюць агітацыйныя матэрыялы Людмілы Гразновай: 
Людміла Гразнова раздае ўлёткі са сваёй праграмай ля мэтро Трактарны завод.

Вольгу Казуліну падтрымлівае бацька:

Сустрэча Вольгі Казулінай з выбарцамі, ЖЭС 117, што на вул. Лабанка ў Менску:
У датэрміновым галасаваньні бяруць актыўны ўдзел студэнты:


|