Падтрымка развіцця патэнцыяла і сеткавага ўзаемадзеяння беларускіх недзяржаўных
арганізацый і мясцовай улады пры падтрымцы Еўрапейскай Камісіі.
Галоўны вэб-сайт
Беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і партнёрства
In English
Advertisement
Падзеi
Конкурсы і праграмы
Аналітычныя і даведкавыя матэрыялы
Кірмаш партнёрства
База дадзеных арганiзацый
Бібліятэка
У Эстоніі адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы
09.09.2008
У эстонскім горадзе Тарту 8 верасня адбылося святкаванне ўгодак перамогі войскаў Вялікага Княства Літоўскага над войскамі Маскоўскай дзяржавы ў бітве пад Воршай у 1514 годзе.

Як паведаміў БелаПАН студэнт юрыдычнага факультэта Тартускага ўніверсітэта, старшыня Беларускага студэнцкага таварыства ўніверсітэта "Ruthenia Alba" Ігар Случак, урачыстая вечарына была арганізаваная беларускімі студэнтамі, якія навучаюцца ў Эстоніі. Мэта — пазнаёміць сваіх замежных калегаў з адной з ганаровых старонак беларускай гісторыі. У мерапрыемстве, акрамя беларускіх і эстонскіх студэнтаў, прынялі ўдзел маладыя людзі з Грузіі, Фінляндыі, Польшчы і Нямеччыны.

"Прыклад Аршанскай бітвы паказвае, што, калі бітва ідзе за волю і незалежнасць, перамагаць можна, нават калі супернік мацней у некалькі разоў", — лічыць І.Случак.

Па словах студэнта, на 11 верасня ў Тарту запланаваны рок-канцэрт салідарнасці з Беларуссю.

Спасылка  

 
Калі Вы заўважылі недакладнасць ці памылку ў пададзенай інфармацыі, паведамляйце пра гэта тут
Support to the capacity building and networking of Belarusian Non Governmental Organizations and Local Authorities. All rights reserved.
The content of this site is the sole responsibility of Website Consortium members and can in no way be taken to reflect the views of the European Union.