Падтрымка развіцця патэнцыяла і сеткавага ўзаемадзеяння беларускіх недзяржаўных
арганізацый і мясцовай улады пры падтрымцы Еўрапейскай Камісіі.
Галоўны вэб-сайт
Беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і партнёрства
In English
Advertisement
Падзеi
Конкурсы і праграмы
Аналітычныя і даведкавыя матэрыялы
Кірмаш партнёрства
База дадзеных арганiзацый
Бібліятэка
Прэзыдэнты Польшчы, Літвы, Украіны ляцяць у Грузію
12.08.2008
Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі выляціць сёньня ў Грузію. Аб гэтым паведаміў у Варшаве высокапастаўлены прадстаўнік прэзыдэнцкай канцылярыі Марыюш Хандзлік.

Ён заявіў, што Лех Качыньскі абгаварыў па тэлефоне з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам дэталі сваёй паездкі, перадае ИТАР-ТАСС.

У гэты жа дзень у Тбілісі плянуе прыбыць прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус. Інфармацыю аб гэтым пацьвердзіла прэс-служба кіраўнікі Літоўскай рэспублікі.

Выляцець у Тбілісі разьлічвае таксама прэзыдэнт Украіны, прэм'еры Латвіі і Эстоніі. Іх агульная мэта - "выказаць падтрымку Грузіі, яе народа і прэзыдэнту Саакашвілі", адзначана ў паведамленьні.

Раней прэзыдэнт Эстоніі Тоомас Хэндрык Ільвес, прэзыдэнт Латвіі Валдзіс Затлерс, прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус і прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі асудзілі ўжываньне вайсковых сіл у дачыненьні да сувэрэннай і незалежнай Грузіі і паабяцалі выкарыстаць усё сродкі, якія яны маюць у сваім распараджэньні, каб пра расейскую ваенную агрэсію ў дачыненьні да маленькай эўрапейскай дзяржавы не забыліся і каб на падзеі ў Паўднёвай Асэтыі рэагавалі не толькі пустымі заявамі.

Спасылка 

 
Калі Вы заўважылі недакладнасць ці памылку ў пададзенай інфармацыі, паведамляйце пра гэта тут
Support to the capacity building and networking of Belarusian Non Governmental Organizations and Local Authorities. All rights reserved.
The content of this site is the sole responsibility of Website Consortium members and can in no way be taken to reflect the views of the European Union.