Падтрымка развіцця патэнцыяла і сеткавага ўзаемадзеяння беларускіх недзяржаўных
арганізацый і мясцовай улады пры падтрымцы Еўрапейскай Камісіі.
Галоўны вэб-сайт
Беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і партнёрства
In English
Advertisement
Падзеi
Конкурсы і праграмы
Аналітычныя і даведкавыя матэрыялы
Кірмаш партнёрства
База дадзеных арганiзацый
Бібліятэка
Літоўскія ўлады не дазволілі правесці гей-фестываль у Каўнасе і Вільні
07.08.2008
Улады Літвы забаранілі правядзенне гей-фестывалю ў Каўнасе. Ён мусіў праходзіць два дні ў цэнтры горада на плошчы каля касцёла Кармелітаў.

Мэр Каўнаса прызнаўся, што даў параду падначаленым не даваць дазвол, інакш могуць адбыцца інцыдэнты, бо нямала мясцовых жыхароў будуць незадаволеныя правядзеннем такой акцыі каля касцёлу. Афіцыйна было заяўлена, што заяўка на правядзенне фестывалю была пададзеная занадта позна.

Раней мэр Вільні таксама адхіліў просьбу прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Літве дазволіць правядзенне мерапрыемства гомасексуалістаў на Ратушнай плошчы Вільні, паведамляе "Інтэрфакс".

Cпасылка 

 
Калі Вы заўважылі недакладнасць ці памылку ў пададзенай інфармацыі, паведамляйце пра гэта тут
Support to the capacity building and networking of Belarusian Non Governmental Organizations and Local Authorities. All rights reserved.
The content of this site is the sole responsibility of Website Consortium members and can in no way be taken to reflect the views of the European Union.