|
Конкурс для журналістаў "Польшча - прыязная суседка Беларусі" |
|
17.09.2007 |
|
Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь аб'яўляе VIII тур
конкурсу для журналістаў «Польшча – прыязная суседка Беларусі».
У конкурсе могуць прыняць удзел
журналісты, якія да 30 лістапада 2007 года дашлюць на адрас амбасады копіі
публікацый, у тым ліку змешчаных на інтэрнэт-старонках, а таксама радыё- і тэлематэрыялаў
за 2007 год на наступныя тэмы:
- Сучасная
Польшча
- Супольная
гістарычная спадчына Беларусі і Польшчы
- Польскія
органы самакіравання як падмурак рэгіянальнага дэмакратычнага развіцця
- Роля
сродкаў масавай інфармацыі і пазаўрадавых арганізацый у Польшчы
- Польска-беларускае
эканамічнае супрацоўніцтваПольшча
ў ЕС
- Беларусы
і палякі – падабенства і адрозненне
- Еўрарэгіёны
– шанс для польска-беларускага памежжа
- Турызм
– найлепшы спосаб узаемапазнання
Абавязкова трэба ўказаць месца і дату публікацыі.
Матэрыялы з пазнакай «Конкурс» трэба даслаць на адрас:
220034, Мінск, вул. Румянцава, 6.
www.baj.by |