|
Дэпутаты Еўрапарламента прыедуць у Беларусь падтрымаць апазіцыю |
|
16.07.2008 |
|
Дэпутаты Еўрапарламента прынялі запрашэнне прадстаўнікоў беларускіх
сацыял-дэмакратычных партый наведаць Беларусь у рамках "выбарчай
кампаніі".
15 ліпеня сацыялістычная фракцыя арганізавала ў Еўрапарламенце
дыскусію па маючых адбыцца парламенцкіх выбарах у Беларусі, у якой
прынялі ўдзел дэпутаты з розных фракцый. Беларускі бок прадстаўляў
лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч,
старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада)
Мікалай Статкевіч і Вольга Казуліна, дачка старшыні Беларускай
сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна.
Як
адзначылі ў прэс-службе сацыялістычнай фракцыі, еўрадэпутаты лічаць
важным распачаць спробу прыехаць у Беларусь на «выбары», каб
"прадэманстраваць сваю падтрымку мэтам дэмакратычнай апазіцыі".
Раней
у інтэрв'ю БелаПАН часовы павераны ў справах Еўракамісіі Жан-Эрык
Хольцапфель заявіў, што афіцыйна Еўрапарламент не праводзіць назіранні
за выбарамі, асобныя еўрадэпутаты могуць назіраць за выбарчай кампаніяй
у якой-небудзь краіне па ўласнай ініцыятыве.
Спасылка
|