Падтрымка развіцця патэнцыяла і сеткавага ўзаемадзеяння беларускіх недзяржаўных
арганізацый і мясцовай улады пры падтрымцы Еўрапейскай Камісіі.
Галоўны вэб-сайт
Беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і партнёрства
In English
Advertisement
Падзеi
Конкурсы і праграмы
Аналітычныя і даведкавыя матэрыялы
Кірмаш партнёрства
База дадзеных арганiзацый
Бібліятэка
Нямеччына адхіліла просьбу Беларусі аб экстрадыцыі
16.07.2008

Вярхоўны суд фэдэральнай зямлі Пфальц адхіліў просьбу беларускіх уладаў адносна экстрадыцыі аб’яўленага ў вышук беларуса.
Гэты чалавек, якога беларускія ўлады палічылі крымінальным злачынцам, мусіў пакінуць радзіму і хавацца ад перасьледу ў Нямеччыне, паведамляе “Радыё Свабода” са спасылкай на нямецкія выданьні.

У часе судовага працэсу судзі палічылі недапушчальным адсылаць яго назад у Беларусь, дзе парушаюцца асноўныя правы і свабоды, а таму прынялі рашэньне аб неадкладным вызваленьні беларуса з-пад варты.

Паводле нямецкіх законаў, мэдыі ня могуць называць імя беларуса і інфармаваць пра дэталі судовага працэсу. Пры гэтым большасьць выданьняў прыводзіць тлумачэньні судзьдзяў адносна вэрдыкту.

Як піша Rhein Zeitung, нямецкі суд ставіць пад сумнеў прававыя прынцыпы беларускай дзяржавы што да правядзеньні судовых працэсаў і да ўмоваў заключэньня пад варту. Таксама судзьдзі лічаць, што Беларусь ня можа гарантаваць выкананьня прынцыпаў Эўрапейскага пагадненьня аб правах чалавека. З гледзішча міжнароднага права, ніводны нямецкі суд у такім выпадку ня можа пагадзіцца з магчымымі парушэньнямі правоў чалавека.

Спасылка 

 

 
Калі Вы заўважылі недакладнасць ці памылку ў пададзенай інфармацыі, паведамляйце пра гэта тут
Support to the capacity building and networking of Belarusian Non Governmental Organizations and Local Authorities. All rights reserved.
The content of this site is the sole responsibility of Website Consortium members and can in no way be taken to reflect the views of the European Union.