|
5 сутак за сьцягі Эўразьвязу |
|
08.07.2008 |
|
Актывістка кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Паліна
Кур’яновіч атрымала 5 сутак арышту за тое, што ў заплечніку мела сьцяг
Эўразьвязу.
Дзяўчына была затрыманая 3 ліпеня ў цэнтры Менску
невядомымі асобамі ў цывільным. Яны прадставіліся супрацоўнікамі
міліцыі й прагледзелі асабістыя рэчы Паліны. У заплечніку былі
знойдзены некалькі сьцягоў Эўразьвязу. Дзяўчыну даставілі ў Цэнтральны
РУУС, а пазьней – у турму на Акрэсьціна.
Месца знаходжаньня Паліны, час судовага працэсу й артыкул, паводле
якога зьбіраліся судзіць актывістку, да апошняга моманту трымаліся ў
таямніцы. Судзьдзя прызнала Паліну вынаватай у “нецэнзурнай лаянцы” і
асудзіла на 5 сутак. Сьведкі з боку Паліны не былі праслуханы. Судзьдзя
Тацяна Паўлючук заснавала сваё рашэньне на паказаньнях міліцыянта.
Cпасылка |