Падтрымка развіцця патэнцыяла і сеткавага ўзаемадзеяння беларускіх недзяржаўных
арганізацый і мясцовай улады пры падтрымцы Еўрапейскай Камісіі.
Галоўны вэб-сайт
Беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і партнёрства
In English
Advertisement
Падзеi
Конкурсы і праграмы
Аналітычныя і даведкавыя матэрыялы
Кірмаш партнёрства
База дадзеных арганiзацый
Бібліятэка
У Менску на сьвяточным канцэрце адбыўся моцны выбух
04.07.2008

Прыкладна у 20 хвілін на першую гадзіну ночы, праз гадзіну пасьля салюту й выкананьня гімну, у цэнтры Менску, ля стэлы прагучаў выбух. У гэты час там адбываўся сьвяточны канцэрт, які ня бў спынены, таму большасьць гледачоў нічога адразу не зразумела. Гаворыць Зьміцер, відавочца падзеяў.

Прыкладна у 20 хвілін на першую гадзіну ночы, праз гадзіну пасьля салюту й выкананьня гімну, у цэнтры Менску, ля стэлы прагучаў выбух. У гэты час там адбываўся сьвяточны канцэрт, які ня бў спынены, таму большасьць гледачоў нічога адразу не зразумела. Гаворыць Зьміцер, відавочца падзеяў.

(Зьміцер): Я знаходзіўся прыкладна за 200 мэтраў ад эпіцэнтру. Паміж дванаццацьцю і паловай на першую адбыўся магутны хлапок. Ён быў падобны да стрэлу салюта, таму ніхто не зьвярнуў на гэта ўвагі, толькі тыя, хто быў побач. Недзе праз хвіліну прыехалі 2-3 “хуткія дапамогі”, праз пару хвілін паляцелі астатнія “хуткія”. Я падыйшоў туды, да гэтага часу першых пацярпелых ужо зьвезьлі, я пабачыў людзей, якіх клалі ў “хуткія”. У іх былі параненыя і забінтаваныя рукі ды ногі. Людзі здымалі гэта на мабільнікі… Быў дым, над натоўпам быў дым – таму я адразу і адчуў нешта нядобрае. Але выбух ніяк не паўплываў на канцэрт, ён працягнуўся далей. Уся плошча была запоўненая людзьмі…

Варта дадаць, што канцэрт так і ня быў спынены. Агулам на ім прысутнічала каля 200 тысяч чалавек. Міліцыянты прынялі рашэньне не спыняць канцэрт, каб пазьбегнуць панікі і масавай даўкі ў натоўпе.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, ад выбуха пацярпела некалькі дзесяткаў чалавек. Некаторым аказалі дапамогу на месцы, і яны самастойна пайшлі дахаты.

Каля 50-ці чалавек шпіталізаваныя.  Са словаў лекараў, пацярпелыя паступалі да іх ад паловы на першую да 4 гадзін раніцы. Па няпэўнай інфармацыі, ў шостай гарадзкой лякарні ўжо сем гадзін робяць апэрацыю аднаму з пацярпелых. Ва ўсіх лякарнях, куды адвозілі траўмаваных, і цяпер знаходзяцца супрацоўнікі міліцыі. Мэдыкі гавораць, што ў большасьці людзей – аскепкавыя траўмы ног. У інтэрнэце ўжо зьявіліся сьведчаньні людзей, якія былі ноччу ля стэлы. Хтосьці піша, што бачыў хлапца, якому адарвала руку, хтосьці – што нейкай дзяўчыне адарвала пальцы на назе. Усе згаджаюцца ў адным: крыві было вельмі шмат.
Зараз на месцы здарэньня працуюць прадстаўнікі ўсіх спэцслужбаў Беларусі. З папярэдняе вэрсыі, прычынай здарэньня сталася самаробная выбуховая прылада, нашпігаваная шрубамі й гайкамі. Міліцыянты вызначаюць зараз, ці можна назваць гэты выпадак тэрактам, ці хуліганцтвам, і па якім артыкуле крымінальнага кодэкса яго кваліфікаваць.

Адметна, што цягам усяго сьвяточнага канцэрта сярод людзей знаходзіўся прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка, які неўзабаве па выбуху наведаў месца здарэньня й загадаў як мага хутчэй высьветліць ўсе акалічнасьці.

Праваахоўнікі гавораць, што многія людзі бачылі цямнявага мужчыну, які паклаў нейкія пакет пад елку. Таксама міліцыянты не выключаюць, што чалавек, які прынёс выбухоўку, можа знаходзіцца ў ліку пацярпелых.

Літаральна некалькі хвілін таму міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў заявіў, што на месцы здарэньня знайшлі другую выбоховую прыладу, якая не спрацавала. Узбуджаная крымінальная справа па артыкуле “Хуліганцтва”.

Спасылка

 
Калі Вы заўважылі недакладнасць ці памылку ў пададзенай інфармацыі, паведамляйце пра гэта тут
Support to the capacity building and networking of Belarusian Non Governmental Organizations and Local Authorities. All rights reserved.
The content of this site is the sole responsibility of Website Consortium members and can in no way be taken to reflect the views of the European Union.