|
На тэму транспамежнага супрацоўніцтва чыноўнікі гутараць
ахвотна. Выглядае так, што ёсьць чым ганарыцца і асабліва няма чаго
хаваць. Але, сыходзячы са сьцьверджаньня, што мяжы ўдасканаленьню няма,
мы паспрабавалі прааналізаваць: а што магло б быць лепшым, каб Беларусь
была бліжэй да Эўропы? Меркаваньні экспэртаў eurobelarus.info.
Транспамежнае супрацоўніцтва – найменш ідэалягізаванае
Уладзімер Мацкевіч:
- Па-першае,
добраўпарадкаваньне памежных раёнаў у нашай краіне патрэбна, каб
утрымаць тут людзей, асабліва маладых. Людзі, якія жывуць пры мяжы,
часьцей бываюць у суседніх краінах, больш бачаць і разумеюць. І, каб
яны не разьбегліся, межы прыходзіцца ўмацоўваць.
Па-другое, транспамежныя праекты - істотная матэрыяльная
падтрымка для Беларус. На пачатку 90-гадоў Беларусь з-за сваёй
маруднасьці і непаваротлівасьці шмат прайграла ў канкурэнцыі за
эўрапейскія праграмы. Напрыклад, я памятаю сытуацыю ў 1992-м годзе,
калі Эўразьвяз выдаткаваў Польшчы грошы на добраўпарадкаваньне памежных
пераходаў. Грошы выдзяляліся некалькімі траншамі і ў чарговы раз
паўстала пытаньне, што Польшча яшчэ адзін пераход памежны ў бок усходу
можа ўладкаваць. І быў тэндэр, патрэбны былі прапановы з боку Усходу –
Літва, Беларусь і Калінінградзкая вобласьць канкурыравалі, каб атрымаць
гэты пераход з Польшчай. Беларусь тады прайграла. А што такое пераход?
Гэта ж працоўныя месцы мытнікаў, супрацоўнікаў сэрвісу, гэта грошы,
валюта і гэтак далей.
Тады, наколькі я
памятаю, выйграла Літва. Да канца 90-х гадоў беларускі рэжым разабраўся
з выгодай гэткіх рэчаў. Ідэалёгія для беларускага рэжыму – гэта ж
разьменная манэта. І, разабраўшыся, што гэта – грошы, выгода і гэтак
далей, прайграваць мы сталі значна меней.
Тацьцяна Вадалажская:
– Транспамежнае
супрацоўніцтва базуецца найперш на тэхнічным добраўпарадкаваньні межаў.
І гэта не патрабуе ад Беларусі ідэалягічных установак, зьменаў у
каштоўнасьцях. Гэтае супрац оўніцтва пабудавана на агульных інтарэсах бясьпекі, супраціву кантрабандзе, гандлю людзьмі...
Андрэй Ягораў:
–
Эўропа сапраўды ставіцца да гэтых пытаньняў вельмі прагматычна. Яна вельмі
добра ведае, чаго хоча, калі наладжвае гэтак транспамежнае супрацоўніцтва. Мэты
Эўропы ясныя, дакладна вызначаны і пры тым відавочна найбольш бясьпечныя для
беларускага рэжыму ідэалягічна, – паводле ягонага самаадчуваньня. Гэта зусім
іншае, чым праекты падтрымкі грамадзянскай супольнасьці. Апроч таго,
выканальнікамі праграм транспамежнага супрацоўніцтва могуць быць выключна
дзяржаўныя органы, памежныя камітэты і іншыя – цалкам падкантрольныя дзяржаве.
Межы нас абмяжоўваюць
Уладзімер Мацкевіч:
– Разьвіваць бізнэс
турыстычны вельмі складана ў сёньняшніх умовах. Арганізаваць інвэстыцыі
вельмі цяжка. Тыя раёны, якія маглі б быць лідэрамі ў разьвіцьці
малага, сярэдняга бізнэсу, з-за палітыкі сёньняшняга рэжыму – церпяць
заняпад. Церпяць нават параўнальна з савецкімі часамі. Узяць, для
прыкладу, Гродна: у савецкія часы Гродна быў важным чыгуначным пунктам
у перамяшчэньні ад Рыгі, Санкт-Пецярбургу, Вільнюса – на Варшаву.
Цяпер ён як буйны
чыгуначны пункт – разбураны. З Гродна нельга выехаць цягніком у Эўропу.
Трэба ехаць у Берасьце. Запушчаны аэрапорт. Практычна канечны пункт
чыгункі. І вельмі занядбаны аўтобусны рух. І ўсё гэта – у горадзе, які
заўсёды існаваў на памежжы, і заўсёды быў найбольш эўрапейскім горадам
у Беларусі!!! Калісьці тралейбус паміж Горадняй і Друскенікамі
зьбіраліся пусьціць. Друскенікі заўсёды былі прыгарадным курортам
Горадні. А сёньня - з аднаго боку – Літва; зь іншага – Польшча; а
Гродна – занядбанае мястэчка!
Андрэй Ягораў:
– Закрытасьць нашых
межаў выклікае складанасьці і на адміністрацыйным роўні. Дабірацца з
Верхнядзьвінска ў Віцебск, адміністрацыйны цэнтар, – трэба паўтары дні.
Калі праехаць праз Латвію, можна было б пасьпець за некалькі гадзін.
Але паміж імі дзьве мяжы.
Уладзімір Мацкевіч:
– Аўгустоўскі канал, уся
Берасьцейская вобласьць – гэта культавыя помнікі, у тым ліку і польскай
гісторыі. Кожны аматар Міцкевіча і Баляслава Пруса, пачуў бы за гонар
наведаць памятныя месцы, пазначаныя ў ягонай творчасьці і біяграфіі.
Турызм быў бы плённым – там і раскручваць не прыйшлося маршруты для
палякаў, якія зь дзяцінства ведаюць мясьціны “Сьвіцязянкі” і іншае.
Магла б быць залатая жыла. Але – не. Пакуль што.
Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script
Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script
|