|
Варшава пераўтварылася ў летнюю эўрапейскую кінасталіцу |
|
26.06.2008 |
|
Варшава пераўтварылася ў летнюю эўрапейскую
кінасталіцу.Цягам 10 тыдняў будзе адбывацца найбуйнейшы кінафэстываль у
пленэры. Штодзённа, апрача панядзелкаў, пасьля змроку ў варшаўскіх
парках будуць праходзіць кінасэансы найлепшых стужак пальскага й
сусьветнага кінамастацтва.
З кожным годам фэстываль становіцца ўсё больш
папулярным. Летась кінапаказы прыцягнулі больш за 40 тысяч гледачоў.
Сёлета арганізатары спадзяюцца значна большай колькасьці
наведвальнікаў, паколькі праграма фэстывалю сапраўды знакамітая.
Арганізатарам фэстывалю зьяўляецца Фундацыя разьвіцьця кінамастацтва.
Спасылка |