Падтрымка развіцця патэнцыяла і сеткавага ўзаемадзеяння беларускіх недзяржаўных
арганізацый і мясцовай улады пры падтрымцы Еўрапейскай Камісіі.
Галоўны вэб-сайт
Беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і партнёрства
In English
Advertisement
Падзеi
Конкурсы і праграмы
Аналітычныя і даведкавыя матэрыялы
Кірмаш партнёрства
База дадзеных арганiзацый
Бібліятэка
Конкурс міні - грантаў па экатурызме
24.06.2008
У межах праекта ПРААН і Глябальнага экалягічнага фонду "Стварэньне ўмоваў для ўстойлівага функцыянаваньня сыстэмы водна-балотнай мясцовасьці ў Беларускім Палесьсі (падвышэньне эфэктыўнасьці іх кіраваньня і ўдасканаленьня практыкі землекарыстаньня)".

Адной з мэтаў праекта зьяўляецца фінансаваньне падтрымкі патэнцыйных і існуючых пастаўшчыкоў экатурысцкіх паслугаў у Беларускім Палесьсі. Атрымаць фінансавую падтрымку могуць жыхары Бярозаўскага, Драгічынскага, Пінскага, Лунінецкага і Столінскага раёнаў Берасьцейскай вобласьці, а таксама Жыткавічскага раёну Гомельскай вобласьці.

Прадстаўленыя заяўкі будуць разгледжаныя спэцыяльна створанай камісіяй. Канчатковай мэтай кожнай адабранай заяўкі мусіць быць унёсак ва ўстойлівае разьвіцьцё экатурызму ў Беларускім Палесьсі. Максымальны памер бескаштойнай дапамогі можа дасягаць 2500 даляраў ЗША на заяўку.

Апошні тэрмін падачы заявак: 20 ліпеня 2008 году. Заяўкі дасылайце па адрасе: 220048 г. Менск, вул. Калектарная, 10 оф.537, па факсе: (017) 226-59-54 з пазнакай "для Арцюшэўскага А.Г." альбо па мэйле: Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script Адборачны конкурс будзе праведзены да 1 жніўня 2008 году, тэрмін рэалізацыі праектаў: да 10 лістападу 2008 году.

Кансультацыйную дапамогу і неабходную дакумэнтацыю для ўдзелу ў конкурсе можна атрымаць у каардынатара праекта па экатурызьме Ламака В.А.:029-663-89-21, Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script '; document.write( '' ); document.write( addy_text89490 ); document.write( '<\/a>' ); //-->\n Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script

 
Калі Вы заўважылі недакладнасць ці памылку ў пададзенай інфармацыі, паведамляйце пра гэта тут
Support to the capacity building and networking of Belarusian Non Governmental Organizations and Local Authorities. All rights reserved.
The content of this site is the sole responsibility of Website Consortium members and can in no way be taken to reflect the views of the European Union.