|
Рада Эўропы будзе назіраць за выбарамі ў Беларусі |
|
24.06.2008 |
|
Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Швэцыі Карл Більдт. Швэцыя пераймае старшынство ў камітэце міністраў РЭ.
«Мы будзем пільнаваць выбары і будзем прасіць дазволу нам запарсіць
назіральнікаў на іх», - сказаў ён, выступаючы перад дэпутатамі.
Ён выказаў спадзеў, што «ў гэтай краіне адбудуцца дэмакратычныя працэсы».
Беларусь ад 1997 году пазбавілася статусу спэцыяльна запрошанага ў ПАРЭ.
У Страсбургу адкрылася трэцяя частка сэсіі ПАРЭ. На ёй прысутнічае
беларуская дэлегацыя на чале з Анатолем Красуцкім, намесьнікам старшыні
міжнароднае камісіі палаты прадстаўнікоў.
Ад грамадзянскае супольнасьці мае прыбыць Анатоль Лябедзька.
Запрошаная і група прадстаўнікоў СМІ і незалежных грамадзкіх
арганізацый.
Спасылка |