|
Ісьляндцы створаць найбуйнейшы нацыянальны парк у Эўропе |
|
17.06.2008 |
|
На тэрыторыі парку апынецца найбуйнейшы ледавік у
Эўропе – Ватнаёкуль, вадаспад Дэтыфос, сем дзеючых вульканаў. Штогод
гэты рэгіён у Ісьляндыі наведвае каля 40 тыс. замежных турыстаў.
У парку паўстане новы турыстычны цэнтар, пастарункі ахоўнікаў, будуць пазначаныя новыя турыстычныя маршруты.
“Праект будзе ахоўваць абшар парку перад уплывам чалавека, каб
захаваць прыроду ў непарушаным стане для будучых пакаленьняў” – сказала
Олаф Ыр Атлядоцір зь Ісьляндзкага камітэту турыстыкі.
Ісьляндзкая валюта перажывае зараз не найлепшыя часы. Аналітыкі
лічаць, што такі стан рэчаў можа значна павялічыць колькасць турыстаў у
Ісьляндыі.
Спасылка
|