|
Міністар адукацыі Польшчы Катажына Халь запрасіла маладафронтаўца Івана
Шылу, якога беларускія ўлады не дапусьцілі да апошняга выпускнога
экзамена ў школе, працягнуць навучаньне ў Польшчы.
Як піша сайт milinkevich.org, Катажына Халь таксама паабяцала юнаку дапамогу ў атрыманні далейшай адукацыі.
-
Выключэньне вучня са школы перад апошнім выпускным экзаменам зьяўляецца
беспрэцэдэнтным выпадкам. Згодна з дэмакратычнымі стандартамі,
грамадзкая актыўнасьць, дзейнасьць па распаўсюджваньні культуры й мовы
свайго народу ня могуць зьяўляцца перашкодай у прадаўжэньні навучаньня
ці атрыманьня атэстата аб сярэдняй адукацыі - адзначыла ў сваім лісьце
міністар адукацыі.
Катажына Халь заявіла, што
ўсе вучні, якія апынуцца ў такой сытуацыі, змогуць працягнуць
навучаньне ў польскай сярэдняй школе й атрымаць там атэстат.
Пра
выпадак зь Іванам Шылам і сваю рэакцыю на яго Катажына Халь
паінфармавала эўрапейскіх міністраў адукацыі падчас нефармальнай
канфэрэнцыі, прысьвечанай праблемам міжкультурніцкай адукацыі, якая
адбывалася ў Осла.
Нагадаем, адзін з лідэраў
"Маладога Фронту" Іван Шыла быў выключаны "за актыўную грамадзкую
дзейнасьць" за дзень да апошняга іспыту па ангельскай мове. Раней
педсавет школы дапусціў моладзевага актывіста да іспытаў, але па
патрабаваньні з Менска пры паўторным галасаваньні педсавет прыняў
рашэнне аб выключэнні. Дырэктар школы Вольга Сянькова напісала на знак
пратэсту заяву аб звальненьні па ўласным жаданьні, а яе намесніца па
выхаваўчай працы Алена Семчанкова была звольненая за «дрэнную працу».
Спасылка |