|
У вясновым звароце да парламента Аляксандр Лукашэнка падлічыў, што праз
тры гады сярэдні заробак у Беларусі павінен скласці 700 даляраў.
Урад, які ў прагнозах заклаў на 2010-ы зарплату ў 500 "амерыканцаў",
тут жа яе пералічыў. Але Лукашэнка ў сваіх абяцанках пайшоў яшчэ далей,
нагадвае «КП в Беларуси»
-
Заробная плата, эквівалентная 500 далярам, нас ужо не задаволіць, у
гэтай пяцігодцы трэба выходзіць на 700, а магчыма, і набліжацца да
1000, - сказаў Лукашэнка 10 чэрвеня ў часе прызначэння кіраўнікоў
мясцовых органаў улады.
Пакуль што службоўцы свае планы не адкарэктавалі
-
Мы працуем над тым, каб вывесці сярэдні заробак па краіне на 700
даляраў да канца пяцігодкі (пяцігодка сканчаецца ў 2010-м годзе). Гэта
цалкам рэальна. Іншых паказнікаў да нас пакуль не даводзілі. Калі
скажуць, будзем пераглядаць прагноз, - прызнаўся адзін з урадавых
службоўцаў.
Сёння сярэдні заробак складае
каля 390 даляраў. Выходзіць, што да запаветнай тысячы яшчэ 610
"зялёных". Каб яна апынулася ў гаманцах беларусаў, кожны год трэба
дадаваць прынамсі 250 даляраў (або кожны месяц па 20).
Эксперты
"Камсамолкі" ужо казалі, што нічога немагчымага ў такіх тэмпах росту
заробкаў няма. Іншы клопат, колькі пры гэтым мы будзем плаціць за
прадукты, адзенне і камуналку.
А тым часам
Еўрапеец за гадзіну зарабляе ў 14 разаў болей за беларуса.
Па
статыстыцы Еўракамісіі, за гадзіну працы жыхар Еўразвяза мае 20,35
еўра. У Беларусі гэты паказнік усяго толькі 1,38 еўра (пры 40-гадзінным
працоўным тыдні). Еўрапейцу, каб атрымаць сярэдні заробак беларуса,
трэба прапрацаваць крыху больш за 12 гадзін.
Спасылка |