Падтрымка развіцця патэнцыяла і сеткавага ўзаемадзеяння беларускіх недзяржаўных
арганізацый і мясцовай улады пры падтрымцы Еўрапейскай Камісіі.
Галоўны вэб-сайт
Беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і партнёрства
In English
Advertisement
Падзеi
Конкурсы і праграмы
Аналітычныя і даведкавыя матэрыялы
Кірмаш партнёрства
База дадзеных арганiзацый
Бібліятэка
Менск - апошні ў Эўропе
10.06.2008
Менск займае найніжэйшае сярод эўрапейскіх гарадоў месца ў сьвеце паводле якасьці жыцьця. Такія вынікі дасьледаваньня міжнароднай кампаніі Мэрсэр. Дасьледаваньне праводзілася ў больш чым 200 гарадах сьвету. На першым месцы ўжо другі год запар Цурых, другое падзяляюць Вена і Жэнэва. Сярод усходнеэўрапейскіх гарадоў наперадзе - Прага (71-е месца). Вільня - на 78-м, Варшава - на 85-м, Рыга - на 89-м. Менск займае 183-е месца - найніжэйшае з усіх гарадоў Эўропы.

Пры ацэнцы якасьці жыцьця ўлічваліся:

* палітычная і сацыяльная абстаноўка (палітычная стабільнасьць, сіла закону і г.д.)
* эканамічная сытуацыя (курс валют, банкаўскія паслугі і г.д.)
* сацыяльна-культурная абстаноўка (цэнзура, абмежаваньне правоў чалавека і г.д.)
* здароўе  і санітарыя (мэдычны сэрвіс, ліквідацыя адкідаў і г.д.)
* школьніцтва і адукацыя (стандарты, наяўнасьць міжнародных школ і г.д.)
* транспарт і сфэра паслуг (праца грамадзкага транспарту, заторы на дарогах і г.д.)
* адпачынак (рэстараны, тэатры і г.д.)
* спажывецкія тавары (разнастайнасьць прадуктаў харчаваньня, машыны і г.д.)
* жытло (мэбля, камунальныя службы і г.д.)
* прыроднае асяродзьдзе (клімат, небясьпека стыхійнах бедстваў і г.д.)

Якасьць жыцьця ў сьвеце:

20082007ГорадКраінаІндэкс
2008
Індэкс
2007
11ЦурыхШвэйцарыя108108.1
23ВенаАўстрыя107.9107.7
22ЖэнэваШвэйцарыя107.9108
43ВанкувэрКанада107.6107.7
55ОклэндН.Зэляндыя107.3107.3
65ДзюсэльдорфНямеччына107.2107.3
78МюнхэнНямеччына107106.9
77ФранкфуртНямеччына107107.1
99БэрнШвэйцарыя106.5106.5
109СыднэйАўстралія106.3106.5

Спасылка 

 

 

 
Калі Вы заўважылі недакладнасць ці памылку ў пададзенай інфармацыі, паведамляйце пра гэта тут
Support to the capacity building and networking of Belarusian Non Governmental Organizations and Local Authorities. All rights reserved.
The content of this site is the sole responsibility of Website Consortium members and can in no way be taken to reflect the views of the European Union.