|
Шведзкае Агенцтва па міжнародным супрацоўніцтве і разьвіцьці (Sida) сумесна з Шведзкай недзяржаўнай арганізацыяй “Асацыяцыя міжнароднай дапамогі інвалідам” (Shia) запрашае да ўдзелу ў міжнароднай трэнінгавай праграме “Правы чалавека і функцыянальныя абмежаваньні”.
Праграма ладзіцца ў Стакгольме з 20 па 31 кастрычніка.
Мэтавая група – спецыялісты па правах чалавека і функцыянальных абмежаваньняў, прадстаўнікі мясцовых альбо нацыянальных арганізацый, што працуюць з людзьмі з функцыянальнымі абмежаваньнямі, дзяржаўныя ўстановы, грамадзкія арганізацыі.
Валоданьне ангельскай мовай абавязковае.
Апошні тэрмін падачы заявак – 31 траўня.
Заяўкі прымаюцца па адрасе: Shia, ITP co-ordinator, Liljeholmstrong 7A, 6 tr. , 117 63 Stockholm, SWEDEN
За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на эл. адрас gelena.belikbayeva@foreign
.ministry.se .
Паводле рассылкі БАСР |