|
Вядомы на ўсю Эўропу фэстываль The official StrangerAward - 2008 ладзіць відэаспабор для моладзі з усяго сьвету.
Тэмы не абмежаваныя. Адзінае патрабаваньне – матэр’ял мусіць быць дынамічным, заклікаць да зьменаў, кідаць выклік стэрэатыпам. Відэа можа здымацца як прафэсыйнай тэхнікай, так і камерай мабільнага тэлефона.
Відэасюжэты (1-5 хвілін) дасылайце на адрас: www.strangerfestival.com.
Узроставыя абмежаваньні - 12-25 год.
Журы будзе ацэньваць відэа паводле тэмы, крэатыву, арыгінальнасьці, якасьці і папулярнасьці сярод наведвальнікаў вэб-пляцоўкі.
Мова матэр’яла – ангельская.
Апошні тэрмін адпраўкі відэа – 15 траўня.
Усе фіналісты будуць запрошаныя ў Амстэрдам 3-5 ліпеня, дзе і вызначыцца пераможца. Яны атрымаюць ноўтбукі, паедуць у тур па Эўропе, а іх відэа пакажуць на MTV і распаўсюдзяць па ўсёй Эўропе. |