|
Аўтаномная некамерцыйная арганізацыя «Моладзевы Інфармацыйны Рэсурс» (г.Тамбоў, Расія) і Міжнародны цэнтр сустрэч “Эўропа-Хаус-Дрэздэн” (Дрэздэн, Германія) ладзіць Міжнародны моладзевы летнік “1+1
«1+1» - гэта праект для маладых лідэраў і прадстаўнікоў актыўнай моладзі ва ўзросьце ад 19 да 26 год з Расіі, Заходняй і Ўсходняй Эўропы.
Летнік ладзіцца ў Дрэздэне 2-16 жніўня і ў Тамбове 17-28 жніўня.
У праграме летніка – сустрэчы з маладымі палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, выкладчыкамі, прадстаўнікамі ворганаў улады, адукацыі, СМІ, трэнінгі па стварэньні каманды, моладзевым лідэрстве, кіраўніцтве праектамі, інтэрактыўныя лекцыі, экскурсіі.
Удзельнікі праекта атрымаюць магчымасьць авалодаць практычнымі навыкамі ў праектнай дзейнасьці, арганізаваць праектную каманду, стаць мэнэджэрам і рэалізатарам уласнага сацыяльнага міжнароднага моладзевага праекта.
Апошні тэрмін падачы заявак – да 6 траўня.
Заяўкі прымаюцца на нямецкай мове па эл. адрасе:
Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script
.
За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся па тэлефонах: 8 920 235 87 09, (4752) 71 26 56. |