|
Гарадзенскае грамадзкае аб'яднаньне "Цэнтр "Трэці сектар" у партнэрстве з Эвангелічнай акадэміяй федэральнай зямлі Мэкленбург-Пярэдняя Памяранія (г. Ростак) і Эвангелічнай акадэміяй федэральнай зямлі Саксонія-Анхальт (г. Вітэнберг) распачынаюць праект “Беларусь – адкрыцьцё штодзённасьці”.
Да ўдзелу з беларускага боку запрашаюцца хлопцы і дзяўчаты ва ўзросьце ад 18 да 25 гадоў з дастатковым узроўнем валоданьня ангельскай альбо нямецкай мовай, цікаўнасьцю да журналістыкі.
Праект закліканы спрыяць пашырэньню беларуска-нямецкіх стасункаў, змагацца са стэрэатыпамі, дапамагаць стварэньню аб’ектыўнай карціны Беларусі ў Германіі і рэалістычнага бачаньня Германіі ў Беларусі.
У межах праекта адбудуцца сустрэчы з цікавымі людзьмі розных прафесій, майстар-клясы па журналістыцы, фатаграфіі, відэаздымцы.
Этапы рэалізацыі праекта:
- Гародня – 20-28 ліпеня.
- Германія – лета 2009 года.
Па выніках праекта будзе створана перасоўная фотавыстава і фільм пра людзей Беларусі і Германіі, якія будуць прэзентавацца грамадзкасьці абедзвюх краінаў.
Апошні тэрмін падачы заявак – да 25 траўня.
За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да каардынатаркі праекта Інгі Сакуты: тэл. 029 587 43 90, эл. пошта
Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script
. |