|
Германія лічыцца найбольш уплывовай краінай у ЕС
(так выказалася 68% апытаных у Францыі, 57% у Гішпаніі і 57% у самой
Германіі) – пра гэта сьведчыць апытанне, якое праводзіў Institut Harris
Interactive. Інфармацыя пра гэта з’явілася на канале France 24 і ў
выданні "International Herald Tribune".
Пераважная большасць амерыканцаў (63%) лічыць аднак, што лідэрам Еўрапейскага Саюза з’яўляецца Вялікабрытанія.
Брытанцы і італьянцы ставяць Вялікабрытанію на другое месца пасля
Германіі, у той жа час французы і немцы другое месца аддаюць Францыі.
Калі ж казаць аб адзіным лідэры, Ангела Меркель упэўнена апярэджвае
прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі. Нават у Францыі яе лічаць найбольш
уплывовым лідэрам 38% апытаных, у той час калі Сарказі абралі толькі
18% рэспандэнтаў.
Паводле амерыканцаў, найбольш уплывовым лідэрам з’яўляецца
прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Гордан Браун (23%), за ім ідуць Сарказі
(9%) і Меркель (8%).
У адказе на пытанне “Калі б сёння абіраўся прэзідэнт ЕС, каго б Вы
выбралі?” найбольш галасоў таксама атрымала Меркель. Толькі амерыканцы
і брытанцы абралі б на гэтую пасаду былога брытанскага прэм’ер-міністра
Тоні Блэра, а французы – былога старшыню Еўрапейскай Каміссіі Жака Дэлора.
Інтэрнэт-апытанне, у якім прыняло ўдзел больш за 6000 чалавек у
Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі, Гішпаніі, Германіі і ЗША, праводзілася
з 27 лютага да 6 сакавіка.
Спасылка
|