|
Нямецкая
служба педагагічных абменаў сумесна
з Фондам “Сустрэчы
Усход-Захад” прапануе беларуска-нямецкія
і ўкраінска-нямецкія школьныя партнэрствы
і рыхтуе візыты для прадстаўнікоў беларускіх
школ.
Прадстаўнікі
зацікаўленых беларускіх школ запрашаюцца
да ўдзелу ў кантактным сэмінары ў Берліне
8-15 лістапада.
Візыт
будзе складацца з 2 частак:
9-11
лістапада – сэмінары-сустрэчы для беларускіх
і ўкраінскіх удзельнікаў,
12-14
лістапада – сустрэчы беларускіх груп
(вучняў і настаўнікаў) з магчымымі нямецкімі
партнэрамі (прадстаўнікамі нямецкіх
школ), абмеркаваньне сумесных праектаў.
Усе
выдаткі – за кошт арганізатараў.
Апошні
тэрмін падачы заявак на ўдзел – да
10 траўня
Падрабязная
інфармацыя аб крытэрах адбору ўдзельнікаў,
форма заяўкі і апісаньне праграмы – на
вэб-пляцоўках www.kmk.org/pad/home.htm , www.stiftung-woeb.de .
З
пытаньнямі зьвяртайцеся да каардынатаркі
Галіны Верамейчык: тэл./факс + 375 17 200 3182,
тэл. + 375 29 408 0717, + 375 29 151 9397, эл. пошта
Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script
. |