Падтрымка развіцця патэнцыяла і сеткавага ўзаемадзеяння беларускіх недзяржаўных
арганізацый і мясцовай улады пры падтрымцы Еўрапейскай Камісіі.
Галоўны вэб-сайт
Беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і партнёрства
In English
Advertisement
Падзеi
Конкурсы і праграмы
Аналітычныя і даведкавыя матэрыялы
Кірмаш партнёрства
База дадзеных арганiзацый
Бібліятэка
Адукацыйны праект для маладых маркетолягаў AlterEDU
28.03.2008

Youth Marketing League ладзіць з прадстаўнікамі вядучых кампаній Беларусі шэраг сустрэч, аб'яднаных у праекце AlterEDU. Студэнты-маркетолягі і маладыя спэцыялісты, якія лічаць, што будучыня беларускага бізнэсу за імі, могуць пераняць досьвед тых, хто робіць бізнэс сёньня.

Моладзевая ініцыятыва Youth Marketing League правяла летась першую бізнэс-гульню для маладых маркетолягаў HeadMade Marketing. Акцыя ўдалася і YML на гэтым не спынілася. Усьведамляючы важнасьць практычнага досьведу пабудовы і вядзеньня бізнэсу, запусьціла новы праект — AlterEDU. Гэта сэрыя сустрэчаў з адмыслоўцамі беларускіх і міжнародных кампаніяў з мэтаю атрыманьня карысных для будучай кар'еры ведаў і навыкаў.

Адна з сустрэчаў праходзіць сёньня, яшчэ плянуецца правесьці тры. У атмасфэры вольнай гутаркі студэнты могуць на роўных камунікаваць з прадстаўнікамі пасьпяховага бізнэсу і даведацца, якімі на сёньняшні дзень могуць быць шляхі разьвіцьця кар’еры і прафэсійнага росту ў нашай краіне.

«Падтрымка праекту AlterEDU — гэта жаданьне падтрымаць маладых маркетолягаў і перадаць ім досьвед прафэсіяналаў, які яны, у сваю чаргу, будуць выкарыстоўваць для пабудовы заўтрашняга беларускага бізнэсу,« — адзначыў Сяргей Буры, кіраўнік аддзелу па карпаратыўных сувязях « Брытыш-Амэрыкан Табака Трэйдынг Компані».

Апроч « Брытыш-Амэрыкан Табака Трэйдынг Компані», якая актыўна падтрымлівае праект, з маладымі людзьмі сустракаліся і сустрэнуцца прадстаўнікі такіх кампаніяў, як «Атлант-М», «АРС Кам'юнікэйшнз», «Анега».

Хаця AlterEDU арыентаваны на  студэнтаў-маркетолягаў і маладых спэцыялістаў у сфэры маркетынгу, паўдзельнічаць можа кожны малады чалавек — для гэтага трэба ўдакладніць расклад у блогу Youth Marketing League і даслаць заяўку на ўдзел па адрэсе Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script

Cпасылка

 
Калі Вы заўважылі недакладнасць ці памылку ў пададзенай інфармацыі, паведамляйце пра гэта тут
Support to the capacity building and networking of Belarusian Non Governmental Organizations and Local Authorities. All rights reserved.
The content of this site is the sole responsibility of Website Consortium members and can in no way be taken to reflect the views of the European Union.