|
Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Мір моладзі – моладзь свету» |
|
24.03.2008 |
|
17 – 19 красавіка 2008 г. ў г. Вінніца (Украіна) адбудзецца VII
міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Мір моладзі – моладзь
свету». Мэты канферэнцыі: асвятліць досвед і праблемы маладзёвага руху розных
рэгіёнаў свету, абмеркаваць праблемы падрыхтоўкі будучых спецыялістаў,
абмеркаваць накірункі эканамічнага, прававога, культурнага і сацыяльнага
супрацоўніцтва моладзі.
Арганізатары канферэнцыі – Вінніцкі інстытут міжрэгіянальнай акадэміі
кіравання персаналам, дзяржаўная адміністрацыя Вінніцкай вобласці, Вінніцкі
нацыянальны тэхнічны універсітэт, Універсітэт імя А. Міцкевіча (Познань,
Польшча), Вінніцкі дзяржаўны педагагічны універсітэт, Вінніцкі
культурна-асветніцкі саюз палякаў і Познаньская эканамічная акадэмія (Польшча).
Тэматычны накірунак канферэнцыі 2008 г.: кіраванне бяспекай інфармацыйных
рэсурсаў. Праца канферэнцыі будзе праводзіцца па 4-ох секцыях.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 30 сакавіка 2008 г.
Спасылка |