Падтрымка развіцця патэнцыяла і сеткавага ўзаемадзеяння беларускіх недзяржаўных
арганізацый і мясцовай улады пры падтрымцы Еўрапейскай Камісіі.
Галоўны вэб-сайт
Беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і партнёрства
In English
AdvertisementAdvertisementAdvertisement
Падзеi
Конкурсы і праграмы
Аналітычныя і даведкавыя матэрыялы
Кірмаш партнёрства
База дадзеных арганiзацый
Бібліятэка
Каманда праэкта
17.08.2007

  

Кіраўнік каманды экспертаў: Лін Фрыдэнсберг Пэтэрсэн

Дата нараджэння:  12.07.1946

Грамадзянства: Данія

Асноўная адукацыя: Сацыяльная работа і сацыяльная педагогіка

Валоданне мовамі: дацкая, англійская, нямецкая


Асноўныя функцыі ў праекце:
Кіраванне праектнай камандай, арганізацыя і правядзенне школ-семінараў для прадстаўнікоў беларускіх НДА і мясцовых органаў улады па метадалогіі логіка-структурнага падыходу (ЛСП), узаемадзеянне з супрацоўнікамі прадстаўніцтваў Еўракамісіі ў Кіеве і Брусэлі, а таксама з арганізацыямі з краін ЕЗ для дасягнення дастатковага ўзроўню арганізацыйнага і інстытуцыянальнага патэнцыялу, а таксама магчымасцей сеткавага супрацоўніцтва прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый і мясцовых органаў улады дзеля іх паспяховага ўдзелу ў праграмах Еўразвязу, накіраваных на развіццё грамадзянскай супольнасці.

Сяброўства ў прафесійных суполках:      

  • Мясцовая асацыяцыя Дамоў Моладзі (UNGBO), сябра праўлення. (1984-1993)
  • Мясцовае супрацоўніцтва паміж школай, сацыяльным дэпартаментам і паліцыяй, сябра праўлення. (1990-1993)
  • Нацыянальная асацыяцыя персаналу, які працуе з безпрацоўнымі, сябра праўлення.(1991-1995)
  • Асацыяцыя сеткі НДА (ESVA) , з 1999 г.
  • Асацыяцыя «Еўрапейскі дом», дацкая НДА, працуе з Усходняй Еўропай, у Беларусі з 2000 г.
  • Асацыяцыя «Жаночая бізнэс сетка»,  з 2000 г.  

Сучасная пазіцыя: кіраўнік уласнай кампаніі, мэнэджэр праектаў, трэнер

Спецыялізацыя:

  • Распрацоўка праектаў ў пост-савецкіх краінах і краінах розвітку з 1996 г. ў сферах:
  • Распрацоўка і кіраванне праектаў / лідэр каманды праектаў у межах EU Tacis і DANIDA
  • Маніторынг праектаў па развіццю грамадзянскай супольнасці ў Беларусі
  • Мэнэджэр па маніторынгу і ацэнке ў праекце пры падтрымцы USAID у Афганістане
  • Кіраванне праектным цыклам, распрацоўка і правядзенне трэнінгаў
  • Распрацоўка і правядзенне інфармацыйных семінараў і каардынацыйная дзейнасць, Беларусь
  • Стварэнне мясцовых супольнасцей з НДА і мясцовай уладай у Беларусі, Расіі і Афганістане
  • Развіццё і афіцыйная рэгістрацыя НДА, Беларусь
  • Супрацоўніцтва паміж грамадзянамі і уладай, Беларусь, Расія, Афганістан
  • Развіццё сеткавых структур узаемадзеяння НДА, Беларусь і Афганістан
  • Дзейнасць па развіццю кантактаў са СМІ, Беларусь
  • Арганізацыя навучальных візітаў па перадачы ноў-хаў у галіне супрацоўніцтва паміж грамадзянамі, мясцовымі НДА, муніцыпальнымі арганізацыямі, ўладамі і СМІ, Беларусь і Егіпет. 


____________________________________________________


Эксперт праекта: Таццяна Пашэвалава

Дата нараджэння: 18.01.1965

Грамадзянства: Беларусь

Асноўная адукацыя: інжэнер, юрыст

Валоданне мовамі: беларуская, руская, англійская



Асноўныя функцыі ў праекце:
Арганізацыя і правядзенне адукацыйных мерапрыемстваў (інфармацыйных сустрэч, інтэрвію-апытанняў, школ-семінараў для прадстаўнікоў беларускіх НДА і мясцовых органаў улады па метадалогіі логіка-структурнага падыходу (ЛСП)) для павышэння эфектыўнасці іх працы, высвятлення існуючых патрэбаў і развіцця праграм супрацоўніцтва і паспяховага ўдзелу ў праграмах Еўразвязу, накіраваных на развіццё грамадзянскай супольнасці.

Сяброўства ў прафесійных суполках:

  • Рабочая група НДА па Беларусі краін Балтыйскага мора (каардынатар)
  • Сетка арганізацый грамадзянскай адукацыі (АГА, Беларусь) (сябра Назіральнай Рады)

Сучасная пазіцыя:    

  • Старшыня Рады Дырэктароў Грамадскага аб'яднання "Цэнтар сацыяльных інавацый” (Мінск, Беларусь)
  • Мясцовы эксперт (Беларусь) Цэнтра развіцця міжнароднага супрацоўніцтва няўрадавых арганізацый "Форум Сюд" (Стакгольм, Швецыя)

Спецыялізацыя:  Выяўленне патрэбаў у навучанні, трэнінгі і кансультацыі па арганізацыйным развіцці, развіцце, мэнэджмэнт, маніторынг і ацэнка праектаў у некамерцыйнай сферы. Метадалогія кіравання праектным цыклам (PCM), Логіка-структурны падыход (LFA), арганізацыя кампаній па прасоўванні грамадскіх інтарэсаў (Advocacy), кіраванне сацыяльнымі зменамі (на аснове метадалогіі сістэмна-мыследзейнаснага падыходу (СМД).

________________________________________________


Эксперт праекта:
 Уладзіслаў Вялічка 

Дата нараджэння: 12.09.1973

Грамадзянства: Беларусь

Асноўная адукацыя: выкладчык гісторыі і замежнай мовы         

Валоданне мовамі: беларуская, руская, англійская, швецкая



Асноўныя функцыі ў праекце:
Арганізацыя і правядзенне адукацыйных мерапрыемстваў (інфармацыйных сустрэч, школ-семінараў для прадстаўнікоў беларускіх НДА і мясцовых органаў улады па метадалогіі логіка-структурнага падыходу (ЛСП)), стварэнне і развіццё камунікацыйнай платформы www.eurobelarus.info і інш. для дасягнення дастатковага ўзроўню арганізацыйнага і інстытуцыянальнага патэнцыялу, а таксама магчымасцей сеткавага супрацоўніцтва прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый і мясцовых органаў улады дзеля іх паспяховага ўдзелу ў праграмах Еўразвязу, накіраваных на развіццё грамадзянскай супольнасці.

Сяброўства ў прафесійных суполках:

  • Міжнародная сетка ацэнкі (IPEN) (індывідуальнае сяброўства)
  • Сетка арганізацый грамадзянскай адукацыі (АГА, Беларусь) (сябра Каардынацыйнага бюро)

Сучасная пазіцыя:    

  • Выканаўчы дырэктар Грамадскага аб'яднання "Адукацыйны цэнтар "ПОСТ” (Мінск, Беларусь)
  • Мясцовы эксперт (Беларусь) Цэнтра развіцця міжнароднага супрацоўніцтва няўрадавых арганізацый "Форум Сюд" (Стакгольм, Швецыя)

Спецыялізацыя: Вопытны трэнер, фасілітатар, ацэншчык, кансультант па арганізацыйным развіцці

Асноўныя метадалогіі, з дапамогай якіх вядзецца праца па арганізацыйным развіцці, маніторынгу і ацэнке праграм і праектаў:

  • Метадалогія арганізацыйнага развіцця і ацэнкі стану арганізацый Цэнтра развіцця міжнароднага супрацоўніцтва няўрадавых арганізацый "Форум Сюд" (Швецыя) і Management for development Foundation (Галандыя);
  • Метадалогія ацэнкі "Актагон" (Sida);
  • Метадалогія ацэнкі "Компас" (UBV /SMR, Швецыя);
  • Метадалогія арганізацыйнага развіцця і узмацнення патэнцыялу арганізацый (Swedish Mission Council);
  • Логіка-структурны падыход (LFA);
  • Кіраванне праектным цыклам (PCM)

 
Калі Вы заўважылі недакладнасць ці памылку ў пададзенай інфармацыі, паведамляйце пра гэта тут
Support to the capacity building and networking of Belarusian Non Governmental Organizations and Local Authorities. All rights reserved.
The content of this site is the sole responsibility of Website Consortium members and can in no way be taken to reflect the views of the European Union.