Падтрымка развіцця патэнцыяла і сеткавага ўзаемадзеяння беларускіх недзяржаўных
арганізацый і мясцовай улады пры падтрымцы Еўрапейскай Камісіі.
Галоўны вэб-сайт
Беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і партнёрства
In English
Advertisement
Падзеi
Конкурсы і праграмы
Аналітычныя і даведкавыя матэрыялы
Кірмаш партнёрства
База дадзеных арганiзацый
Бібліятэка
Ці далучыцца Беларусь да альтэрнатыўных энэргетычных праектаў?
29.02.2008

Сёньня ў Менску чакаюць першага намесьніка кіраўніка ўкраінскага ўраду Аляксандра Турчынава. Украінскія мэдыі пішуць, што ён мае намер прыцягнуць Беларусь да агульнага праекту з мэтай зьменшыць сваю энэргазалежнасьць ад Расеі.

З дзесятак краінаў спрабуюць аб’яднаць свае намаганьні, каб паменшыць залежнасьць ад крамлёўскага манапалізму. Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі нагадвае, што сярод гэтых дзяржаваў балтыйскія, Грузія, Азэрбайджан, Малдова, Польшча ды некаторыя іншыя:
 
“Праблема зьмяншэньня залежнасьці ад Расеі ня толькі не губляе сваёй актуальнасьці, але нават набывае яшчэ большую значнасьць, у тым ліку і для Беларусі. Гэта пацьвярджаецца і тым, што 23 траўня ў Івана-Франкоўску павінен адбыцца спэцыяльны саміт з гэтай нагоды.
 
Першы падобны саміт прайшоў год таму ў Кракаве, дзе Беларусь не была прадстаўленая. Другі -- летась у верасьні ў Вільні, дзе прысутнічаў намесьнік міністра замежных спраў Валеры Варанецкі. А ў Івана-Франкоўск мяркуецца прыезд самога Аляксандра Лукашэнкі”.
 
Украінскі экспэрт Іван Палтавец тлумачыць перавагі, якія маюць і Ўкраіна, і Беларусь за кошт свайго геаграфічнага знаходжаньня: 
 
“Украіна і Беларусь знаходзяцца на транзытным пуці з Расеі ў Эўропу. І газ у транзытных трубаправодах эканамічна заўжды будзе таньнейшым за газ, які атрымліваюць зь іншых краінаў. Будаваць новыя трубаправоды на дадзены момант ня вельмі выгадна”.
 
Вялікае значэньне у гэтым альянсе аддаецца трубаправоду Адэса-Броды-Плоцк, падкрэсьлівае Іван Палтавец:
 
“Ён пакуль працуе ў рэверсным рэжыме, то бок па ім пракачваюць расейскую нафту з Бродаў у Адэсу. І ў такім варыянце эканамічных пэрспэктываў у гэтага нафтаправода няма. Неабходна яго працягнуць да Плоцка і нават далей. Плоцк – Гданьск вось такая ветка павінна быць. І тады зьявяцца вялікія пэрспэктывы”.
 
Беларусь таксама зацікаўленая ў гэтым варыянце, сьцвярджае спадар Якаўлеўскі. Аднак ягонае ажыцьцяўленьне залежыць перадусім ад Казахстану:
 
“У Івана-Франкоўске можа з’явіцца ня толькі Лукашэнка, але й яго казахскі калега Назарбаеў. Справа ў тым, што альтэрнатыўныя расейскім праекты, перадусім Адэса-Броды-Плоцк, ня могуць працаваць без казахскай нафты. Менавіта ёй павінны напаўняцца трубы, бо азэрбайджанскай нафты не хапае”.
 
 
Калі Вы заўважылі недакладнасць ці памылку ў пададзенай інфармацыі, паведамляйце пра гэта тут
Support to the capacity building and networking of Belarusian Non Governmental Organizations and Local Authorities. All rights reserved.
The content of this site is the sole responsibility of Website Consortium members and can in no way be taken to reflect the views of the European Union.