Падтрымка развіцця патэнцыяла і сеткавага ўзаемадзеяння беларускіх недзяржаўных
арганізацый і мясцовай улады пры падтрымцы Еўрапейскай Камісіі.
Галоўны вэб-сайт
Беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і партнёрства
In English
AdvertisementAdvertisementAdvertisement
Падзеi
Конкурсы і праграмы
Аналітычныя і даведкавыя матэрыялы
Кірмаш партнёрства
База дадзеных арганiзацый
Бібліятэка
Асноўныя вынікі
17.08.2007

Інфармацыйныя сустрэчы
У сустрэчах прынялі ўдзел 192 прадстаўніка арганізацый грамадзянскай супольнасці і мясцовых органаў улады, а менавіта:

  • Гродзенская вобласць - 21 удзельнік;
  • Брэсцкая вобласць - 67 удзельнікаў;
  • Магілёўская вобласць - 16 удзельнікаў;
  • Віцебская вобласць - 28 удзельнікаў;
  • Гомельская вобласць - 37 удзельнікаў;
  • Мінская вобласць - 23 удзельніка.

Інтэрвію
Пад час рэалізацыі мерапрыемстваў праекта адбылося 30 сустрэч-інтэрвію. Іх удзельнікамі сталі прадстаўнікі беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці і дзяржаўных устаноў, якія маюць адпаведны досьвед супрацоўніцтва у межах двухбаковых праектаў пры падтрымцы Еўракамісіі. 

Семінары па Логіка-структурным падыходзе (ЛСП) пры планаванні і рэалізацыі праграм і праектаў пры падтрымцы Еўракамісіі
Агульная колькасць удзельнікаў семінараў - 146 чалавек. Пад час працы на семінарах былі распрацаваныя логіка-структурныя матрыцы для 28 праектных прапаноў. 
У межах праекта накладам у 1000 асобнікаў выдадзены і распаўсюджаны сярод удзельнікаў праекта і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і мясцовых органаў улады дапаможнік "Логіка-структурны падыход і яго ўжыванне пры аналізе і планаванні дзейнасці".

Асноўныя сферы, у якіх распрацоўваліся праекты:

  • Сацыяльная абарона ўразлівых груп грамадзянаў;
  • Абарона навакольнага асяроддзя, устойлівае развіццё;
  • Падтрымка развіцця малога і сярэдняга бізнэса з мэтай стварэння новых працоўных месцаў;
  • Абарона правоў чалавека;
  • Нефармальная адукацыя дарослых.

Вынікі распрацоўкі сайта

  • На яго старонках сабрана і змешчана асноўная даведкавая і аналітычная інфармацыя, якая мае дачыненне да пытанняў беларуска-еўрапейскага партнёрства;
  • Болей за 30 апісанняў беларускіх арганізацый, якія шукаюць партнёраў у Еўропе альбо жадаюць развіць спрацоўніцтва, змешчана ў базе дадзеных;
  • Каля 15 апісанняў еўрапейскіх арганізацый, што маюць жаданне усталяваць партнёрства у Беларусі, увайшло ў базу дадзеных на пачатковым этапе яе фармавання;
  • Доступ да усталявання партнёрскіх стасункаў праз базу дадзеных і кірмаш партнёрства забяспечаны для кожнага карыстальніка сайта на сталай аснове.
 
Калі Вы заўважылі недакладнасць ці памылку ў пададзенай інфармацыі, паведамляйце пра гэта тут
Support to the capacity building and networking of Belarusian Non Governmental Organizations and Local Authorities. All rights reserved.
The content of this site is the sole responsibility of Website Consortium members and can in no way be taken to reflect the views of the European Union.