Падтрымка развіцця патэнцыяла і сеткавага ўзаемадзеяння беларускіх недзяржаўных
арганізацый і мясцовай улады пры падтрымцы Еўрапейскай Камісіі.
Галоўны вэб-сайт
Беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і партнёрства
In English
Advertisement
Падзеi
Конкурсы і праграмы
Аналітычныя і даведкавыя матэрыялы
Кірмаш партнёрства
База дадзеных арганiзацый
Бібліятэка
Конкурс стыпендый на навучанне ў каледжах
24.02.2008
United World Colleges аб’яўляе конкурс на атрыманне бясплатных стыпендый на навучанне ў каледжах Італіі, Нарвегіі, Босніі і Герцэгавіны, Венесуэлы, а таксама дадатковых стыпендый для таленавітых музыкаў і фізікаў. Навучанне вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat, IB). Тэрмін навучання – 2 гады.

Прэтэндэнты мусяць мець 16 год на 1 верасня 2008 г. Конкурс адбываецца ў 2 туры. На 1 тур трэба даслаць да 2 сакавіка 2008 г. на электронны адрас Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script заяву на ўдзел у конкурсе, эсэ на тэму “Галоўныя выклікі сучаснасці” (да 2 старонак А4, 12 памер) на беларускай ці англійскай мовах, копію ведамасці паспяховасці за бягучы навучальны год (чвэрці ці трыместры, дазваляецца перадрукаваць), характарыстыку класнага кіраўніка, а таксама аўтабіяграфію з інфармацыяй пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць. Прэтэндэнты на спецыялізацыі па музыцы і фізіцы мусяць даслаць звесткі аб перамогах на музычных конкурсах і вучнёўскіх алімпіядах.

Адабраныя кандыдаты атрымаюць запрашэнні на 2 тур. Ён адбудзецца 22 сакавіка 2008 г. у выглядзе гутаркі на англійскай і беларускай мовах дзеля выяўлення інтэлектуальнага ўзроўня і асабовых якасцяў кандыдата. Кандыдаты мусяць прадаставіць арыгіналы дакументаў, дасланых у электронным выглядзе на 1 тур, а таксама копіі грамат і дыпломаў, якія сведчаць пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць.

Час і адрас будуць пазначаныя ў запрашэнні.

Дадатковую інфармацыю пра UWC i IB можна знайсці на сайтах: www.uwc.org, www.ibo.org

 

 
Калі Вы заўважылі недакладнасць ці памылку ў пададзенай інфармацыі, паведамляйце пра гэта тут
Support to the capacity building and networking of Belarusian Non Governmental Organizations and Local Authorities. All rights reserved.
The content of this site is the sole responsibility of Website Consortium members and can in no way be taken to reflect the views of the European Union.