Падтрымка развіцця патэнцыяла і сеткавага ўзаемадзеяння беларускіх недзяржаўных
арганізацый і мясцовай улады пры падтрымцы Еўрапейскай Камісіі.
Галоўны вэб-сайт
Беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і партнёрства
In English
Advertisement
Падзеi
Конкурсы і праграмы
Аналітычныя і даведкавыя матэрыялы
Кірмаш партнёрства
База дадзеных арганiзацый
Бібліятэка
Ганс-Георг Вік засьцерагае ад эўфарыі
18.02.2008

“Эўропа ня можа мець нейкай эўфарыі ў сувязі з апошнімі вызваленьнямі палітвязьняў у Беларусі”, – лічыць нямецкі дыплямат Ганс-Георг Вік.

Паводле ягоных словаў, “гэты крок варта вітаць, аднак не расцэньваць, як гатовасьць Менску да супрацоўніцтва з Эўразьвязам. Вызваленьне палітзьняволеных – гэта ўсяго толькі адно з 12 патрабаваньняў ЭЗ да беларускіх уладаў”.

Вік: “Беларускае кіраўніцтва пакуль так і не прыслухалася да многіх іншых патрабаваньняў ЭЗ. Напрыклад, да патрабаваньня паважаць права народу на выбар сваіх лідэраў дэмакратычным шляхам. Ці да патрабаваньняў спыніць ціск на незалежныя СМІ, няўрадавыя арганізацыі, на дзейнасьць дробных прадпрымальнікаў і гэтак далей. Вызваленьне – гэта ўсяго толькі адзін крок. ЭЗ павінен надаць вялікую ўвагу падрыхтоўцы парлямэнцкіх выбараў у краіне – каб гэтыя выбары былі вольнымі і празрыстымі. Пакуль што беларускаму кіраўніцтву не заўсёды ўдавалася забясьпечыць умовы для дэмакратычнай выбарчай кампаніі, паколькі на гэтым шляху могуць быць створаныя падставы для палітычных зьменаў ў парлямэнце.”

http://www.svaboda.org/content/Article/992169.html 

 
Калі Вы заўважылі недакладнасць ці памылку ў пададзенай інфармацыі, паведамляйце пра гэта тут
Support to the capacity building and networking of Belarusian Non Governmental Organizations and Local Authorities. All rights reserved.
The content of this site is the sole responsibility of Website Consortium members and can in no way be taken to reflect the views of the European Union.