|
17.08.2007 |
|
Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь" заснаваны ў 2007 годзе як некамерцыйнае аб'яднанне юрыдычных і прыватных асобаў і быў створаны як інфраструктурны кампанент праекта дацкай арганізацыі "Еўрапейскі Дом".
Першапачаткова Кансорцыюм ствараўся з тэхнічнай мэтай развіцця інтэрнэт-пляцоўкі www.eurobelarus.info па заканчэнні рэалізацыі фундаванага Еўракамісіяй праекту "Падтрымка развіцця патэнцыялу і сеткавага ўзаемадзеяння мясцовых органаў улады і грамадскіх аб'яднанняў у Рэспубліцы Беларусь". У сярэдзіне 2008 гады асноўнае кола заснавальнікаў Кансорцыюма вырашыла пашырыць праграму дзейнасці і запрасіць да супрацоўніцтва шырэйшы спектр арганізацый, якія падзяляюць ідэю пра-еўрапейскага развіцця Беларусі як паўнапраўнага суб'екта еўрапейскіх адносін. У пачатку 2009 гады адбылася серыя сустрэч з мэтай фармавання бачання, місіі і праграмы дзейнасці пашыранага Кансорцыюма "ЕўраБеларусь".
|