Падтрымка развіцця патэнцыяла і сеткавага ўзаемадзеяння беларускіх недзяржаўных
арганізацый і мясцовай улады пры падтрымцы Еўрапейскай Камісіі.
Галоўны вэб-сайт
Беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і партнёрства
In English
AdvertisementAdvertisementAdvertisement
Падзеi
Конкурсы і праграмы
Аналітычныя і даведкавыя матэрыялы
Кірмаш партнёрства
База дадзеных арганiзацый
Бібліятэка
Конкурсы і праграмы асобных еўрапейскіх краін
Працягваецца трэці набор на праграму К.Каліноўскага
24.06.2008
Мэта праграмы стварыць адукацыйныя шанцы тым студэнтам зь Беларусі, якія страцілі магчымасьць вучыцца ў беларускіх вышэйшых навучальных установах па палітычных прычынах. Яны маюць магчымасьць закончыць вучобу ў Польшчы, альбо працягваць вучыцца тут да часу, калі змогуць вярнуцца ў свае ВНУ на Бацькаўшчыне.
Падрабязней...
 
Стыпендыі на навучаньне ў Швэйцарыі
05.06.2008
Федэральная камісія Швайцарыі па стыпендыях для замежных студэнтаў выдзяляе стыпендыі на 2009/2010 навучальныя гады на атрыманьне адукацыі альбо правядзеньне дасьледаваньняў ў любым унівэрсытэце альбо тэхнічным інстытуце Швайцарыі.
Падрабязней...
 
НЯМЕЧЧЫНА
01.10.2007

Праграма падтрымкі Беларусі Фэдэральнага Міністэрства па Эканамічнаму Супрацоўніцтву і Разьвіцьцю
Фэдэральнае Міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця ФРГ з 2002 году дае сродкі на фінансаваньне нямецка-беларускіх партнэрскіх праектаў ў межах Праграмы падтрымкі Беларусі. Асноўная мэта Праграмы – падтрымка і разьвіцьцё беларускай грамадзянскай супольнасьці. Асаблівае месца ў Праграме належыць падтрымцы грамадзянскіх ініцыятываў, што базуюцца на партнэрстве паміж некамэрцыйнымі дабрачыннымі арганізацыямі Беларусі і Германіі.
Рэалізацыю праграмы ажыцьцяўляе Association for International Education & Exchange (the IBB) – незалежная НДА.

Інфармацыю аб праграме можна знайсьці на сайце:
www.ibb-d.de
http://www.ibb-d.de/belarus.html

Фонд "Памяць і Будучыня" (Erinnerung, Verantwortung und Zukunft)
Фонд падтрымлівае міжнародныя праекты, што спрыяюць супрацоўніцтву між Нямеччынай і краінамі-ахвярамі фашысцкай акупацыі. З гэтай мэтай быў створаны фонт “Памяць і Будучыня” з пачатковым капіталам у 358 мільёнаў эўра. Ад прыбыткаў з гэтых грошай фонд ажыцьцяўляе спонсарства ў гэткіх кірунках: крытычны падыход да вывучэньня гісторыі; падтрымка дэмакратыі і абарона правоў чалавека; дапамога пацярпелым ад фашызму.

Дадатковая інфармацыя на сайце:
www.stiftung-evz.de

Фонд Роберта Боша (Robert Bosch Stiftung)
Фонд Роберта Боша – адзін з буйных нямецкіх дабрачынных фондаў пры прыватных кампаніях. Заснаваны ў 1964, ён ажыцьцяўляе філянтрапічныя і грамадзкія высілкі  Роберта Боша (1861-1942). Фонд ёсьць адначасна арганізацыяй-спонсарам і арганізацыяй-выканаўцай; выкарыстоўвае розныя сродкі дзеля станоўчых зьменаў у грамадзтве і ягоных інстытуцыях.

Дадатковая інфармацыя:
www.bosch-stiftung.de

 
ШВЭЦЫЯ
01.10.2007

Швэдзкае Міжнароднае агенцтва па разьвіцьці супрацоўніцтва (SIDA)

На мэце SIDA – зрабіць свой унёсак у паляпшэньне жыльлёвых умоваў бедных.
Дапамагаючы ў працы НДА, агенцтва разьлічвае стымуляваць разьвіцьцё дынамічнай і дэмакратычнай грамадзянскай супольнасьці ды ўмацаваць партнэрскія арганізацыі. Фінансы разьмяркоўваюцца праз 15 аб’яднаных арганізацый, якія прымаюць усе заяўкі ад сваіх дачэрніх групаў, заявы накіроўваюцца ў SIDA, дзе і прымаюцца рашэньні. Пры тым НДА абавязана ўнесьці прынамсі 10% агульнай сумы сродкаў на праект ці праграму.

Дадатковая інфармацыя на сайце:
www.sida.se
Стратэгія SIDA па Беларусі:
www.sweden.gov.se

Швэдзкі Усходне-Эўрапейскі Камітэт Аховы Здароўя (OEK)
Швэдзкі Усходне-Эўрапейскі Камітэт Аховы Здароўя (OEK) – гэта недзяржаўная прафэсыйная арганізацыя. ВЕК быў створаны, каб садзейнічаць стабільнаму разьвіцьцю ў галіне мэдыцыны і аховы здароўя, а таксама сумежнай зь імі сацыяльнай сфэры ў суседніх краінах Усходняй Эўропы. Ад наладаваньня кантактаў і адукацыйных паездак Камітэт перайшоў да больш буйных стратэгічных праектаў рэформ аховы здароўя, улучна з партнэрскімі праграмамі і абменам досьведам ц сфэры мэдыцыны. Канчатковая мэта – стварэньне сістэмы эфэктыўнай аховы здароўя і актывізацыя абмену досьведам і ноу-хау ў мэдыцыне і сумежных сфэрах дзейнасьці.
ВЕК атрымлівае штогод субсыдыі ад SIDA.
Сумесная праца з Беларусьсю пачалася ў 2006 годзе. Беларускае Міністэрства аховы здароўя выказала зацікаўленасьць праектамі ў сэктары прапаганды здаровага ладу жыцьця, папярэджаньня сардэчна-сасудзістых захворваньняў і барацьбы з дзіцячым траўматызмам.

Дадатковая інфармацыя на сайце:
www.oek.se

Швэдзкі цэнтар развіцьця міжнароднага супрацоўніцтва няўрадавых арганізацый ФОРУМ СЮД (FORUM SYD)
Форум Сюд – гэта арганізацыя, якая яднае дзьвесьце швэдзкіх грамадзкіх арганізацый, якія працуюць у сфэры разьвіцьця міжнародных стасункаў і фармаваньня погляду на падзеі сусьветнага маштабу. Яе мэта – умацаваць і разьвіць супрацоўніцтва між грамадзкімі арганізацыямі ў Швэцыі і краінамі поўдня і ўсходу.  Праекты Forum Syd атрымліваюць фінансавую падтрымку ад SIDA.

Дадатковая інфармацыя на сайце:
www.forumsyd.org

 
ДАНІЯ
01.10.2007

Праграма Добрасуседзтва 

Галоўная мэта праграмы Добрасуседзтва Міністэрства замежных спраў Даніі – разьвіцьцё адкрытага, дэмакратычнага грамадзтва, заснаванага на падмурках права і ўмацаванага стабільным эканамічным і палітычным разьвіцьцём. Праграма супрацьстаіць стварэньню новых бар’ераў між ЭЗ і ягонымі суседзямі. Асноўныя сфэры: абарона правоў групаў рызыкі, прыкладам, бежанцаў і мяншыняў; барацьба з нелегальнай міграцыяй; рэфармаваньне і разьвіцьцё “трэцяга сэктара”; разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці; праграмы бізнэс-сэктару;  падтрымка свабодных і незалежных СМІ. Мэта праграмы грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі – умацаваць  супольнасьць і садзейнічаць удзелу грамадзянаў у разьвіцьці грамадзтва на ўсіх узроўнях.

Дадатковая інфармацыя:
www.um.dk
Там жа можна пазнаёміцца са Стратэгіяй для Беларусі 2008 – 2012.

 
ШВЕЙЦАРЫЯ
10.11.2007

Швейцарская управа па развіццю і супрацоўніцтву 

Праграма гуманітарнай дапамогі Швейцарскай Канфедэрацыі Рэспубліцы Беларусь пачалася ў 1993 годзе. Швейцарскі офіс па супрацоўніцтве ў Беларусі каардынуе дзейнасць у межах гэтай праграмы. Ён адносіцца да Управы па развіццю і супрацоўніцтву  (ШУРС) Міністэрства замежных спраў Швейцарыі.

У Рэспубліцы Беларусь ШУРС у дадзены час вядзе працу ў трох асноўных галінах дзейнасці:

Здароўе і сацыяльная рэабілітацыя:

Паляпшэнне здароўя і ўмоў жыцця чалавека, які пражывае на забруджанай тэрыторыі і сацыяльная рэабілітацыя і інтэграцыя людзей з асаблівасцямі псіхічнага і фізічнага развіцця.

Узмацненне ролі мясцовых супольнасцей:
Забеспячэнне доступу да інфармацыі для сельскага насельніцтва з дапамогай сучасных камунікацыйных тэхналогій і развіццё механізмаў самадапамогі ў межах мясцовых супольнасцей.

Перадухіленне і падрыхтоўка да ліквідацыі надзвычайных сітуацый:
Развіццё сродкаў папярэджвання і ліквідацыі наступстваў катастроф; дапамога ў арганізацыі абароны грамадзянскага насельніцтва; перадухіленне і падрыхтоўка да ліквідацыі тэхнагенных катастроф.

http://www.sdc.by

 
НІДЭРЛЯНДЫ
01.10.2007

Праграма «Матра» (Matra)
Міністэрства замежных краін Нідэрляндаў садзейнічае умацаваньню грамадзянскай  супольнасьці ў ў Цэнтральнай ды Ўсходняй Эўропе.  Назва праграмы «Матра» - ад галяндскага 'maatschappelijke transformatie' – сацыяльная трансфармацыя. Праекты маюць на мэце ўмацаваньне інстытутаў і падвышэньне эфэктыўнасьці працы цэнтральнага кіраўніцтва, мясцовых органаў улады і асабліва НДА. Яны таксама разьлічаны на паляпшэньне ўзаемадзеяньня паміж урадам і грамадзянскай супольнасьцю і дапамогу ў дасягненьні ў пытаньнях ўмацаваньня дэмакратыі і права.  «Матра» дзейнічае на тэрыторыі краін: Армэнія, Беларусь, Баўгарыя, Харватыя, Чэхія, Эстонія, Грузія, Вэнгрыя, Латвія, Літва, Малдова, Чарнагорыя, Марока, Польшча, Румынія, Расея, Сэрбія, Славакія, Турцыя і Украіна.

Дадатковая інфармацыя:
www.minbuza.nl

Праграма Малых Праектаў (Matra/KAР)
Праграма малых праектаў Matra / KAР ажыцьцяўляецца праз 11 амбасадаў у краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы і консульства ў Санкт-Пецярбургу. Праграма прымае заяўкі з 15 краінаў: Беларусь, Баўгарыя, Вэнгрыя, Латвія, Літва, Польшча, Расея, Румынія, Славакія, Славенія, Турцыя, Украіна, Харватыя, Чэхія, Эстонія. Беларускія прэтэндэнты могуць зьвяртацца ў Амбасаду Каралеўства Нідэрляндаў у Варшаве ў любы час і падаваць заяўкі ў вольнай форме.

www.nlembassy.pl

 
ЛІТВА
01.10.2007

Міністэрства замежных спраў Літвы

Міністэрства замежных спраў Літвы падтрымлівае праекты, якія мусяць зрабіць унёсак у разьвіцьцё дэмакратыі, бясьпекі і стабільнасьці ў краінах-партнэрах, у актывізацыю палітычных, культурніцкіх, эканамічных і сацыяльных сувязяў Літвы з гэтымі краінамі. Сфэрамі прыярытэту, дзе ажыцьцяўляецца фінансаваньне, ёсьць: заахвочваньне дэмакратыі, правы чалавека, плённае кіраваньне і вяршынства закону; эканамічнае разьвіцьцё; эўраінтэграцыя; умацаваньне адміністратыўных здольнасьцяў; магчымыя праектныя прапановы і ў іншых сфэрах з улікам патрэбаў дзяржаў-партнэраў.  Прыярытэтныя рэгіёны: Усходняя Эўропа, Паўднёвы Каўказ, а таксама дзяржавы, якія аднаўляюцца пасьля канфліктаў і іншыя маларазьвітыя дзяржавы.

Дадатковую інфармацыю можна знайсьці на сайтах:
www.urm.lt
www.urm.lt
old.nisc.lt
www.nisc.lt

 
ПОЛЬШЧА
01.10.2007

Міністэрства замежных спраў Польшчы

Міністэрства Замежных спраў Польшчы прадстаўляе дапамогу краінам-партнэрам (у тым ліку Беларусі) паводле конкурсу.
Інфармацыя пра звароты і вынікі па іх на сайце:
www.msz.gov.pl

 
Калі Вы заўважылі недакладнасць ці памылку ў пададзенай інфармацыі, паведамляйце пра гэта тут
Support to the capacity building and networking of Belarusian Non Governmental Organizations and Local Authorities. All rights reserved.
The content of this site is the sole responsibility of Website Consortium members and can in no way be taken to reflect the views of the European Union.