Пятніца, 18 мая 2012 года

Завяршаецца прыём заявак на арганізацыю секцый у межах Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі

Завяршаецца прыём заявак на арганізацыю секцый у межах Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі

19.02.2012

Звяртаем вашу ўвагу, што 5 сакавіка завяршаецца прыём заявак на арганізацыю спецыялізаваных секцый (панэляў) у межах Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (28-30 верасня 2012; Коўна, Літва).

Секцыі (панэлі) могуць быць прысвечаны абмеркаванню асобных даследчых праблем ці прэзентацыі вынікаў навуковай дзейнасці ў межах асобных дысцыплін ці даследчых накірункаў. Пры падачы матэрыялаў арганізацыйны камітэт не ставіць тэматычных ці дысцыплінарных абмежаванняў, пакідаючы магчымасць прадстаўнікам акадэмічнай і экспертнай супольнасці самастойна артыкуляваць свае прыярытэты і зацікаўленасці.

Секцыі (панэлі) могуць быць дысцыплінарнымі, тэматычнымі ці нават вузкаспецыялізаванымі. Таксама прымаюцца заяўкі на арганізацыю секцый для разгляду актуальных грамадскіх пытанняў.

Мы спадзяемся, што фарміраванне секцый і панеляў праз адкрыты збор прапаноў дазволіць павысіць адпаведнасць Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі чаканням і патрэбам акадэмічнай і экспертнай супольнасці.

Арганізацыйны камітэт запрашае даследчыя арганізацыі і супольнасці, а таксама акадэмічных лідараў прыняць удзел у вызначэнні тэматычных прыярытэтаў наступнага Кангрэса.

Заяўка можа быць як калектыўнай, так і індывідуальнай. Заяўнікамі таксама могуць выступаць зацікаўленыя інстытуцыі і арганізацыі.

Для падачы заяўкі да 5 сакавіка 2012 года на электронны адрас Кангрэса (icbs@palityka.org) неабходна даслаць:

  1. папярэднюю назву секцыі (панэлі);
  2. кароткую канцэпцыю (каля аднаго абзаца);
  3. папярэдні спіс магчымых удзельнікаў.

 

З павагай,
Арганізацыйны камітэт

 

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі - штогадовая сустрэча беларускіх і замежных навукоўцаў, экспертаў, аналітыкаў, прадстаўнікоў грамадскіх і дзяржаўных інстытуцый, якія займаюцца даследаваннем Беларусі. Праца Кангрэса дазваляе магчымасць выступу 150-200 спецыялістам з розных дысцыплін.

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі арганізуецца Кансорцыумам акадэмічных і экспертных арганізацый Беларусі, Літвы, Польшчы і іншых краін. Больш падрабязна глядзіце сайт: www.icbs.lt.

 


Меркаванні

Centre For European Transformation Belarusian Institute for Strategic Studies
free counters