Пятніца, 18 мая 2012 года

Грузія: сустрэча на мяжы

Грузія: сустрэча на мяжы

Eastbook.Eu

26.01.2012

24 студзеня ў памежным мястэчку Двані, якое падзяляе Грузію і непрызнаную Рэспубліку Паўднёвая Асеція, прайшла сустрэча двух бакоў. Яна стала першай у гэтым годзе з серыі сустрэч, мэтай якіх ёсць прадухіленне канфліктаў на спрэчнай тэрыторыі. На жаль, на гэты раз ніякага пагаднення адносна абмену палоннымі не было дасягнута.

Чарговы раўнд "памежных перамоў" адбыўся 24 студзеня. Дзякуючы супрацоўніцтву з мясцовымі аддзеламі Місіі назіральнікаў Еўрапейскага Саюза і АБСЕ, арганізацыя дадзенай нарады была палегчаная. Удзельнікі абмяркоўвалі пытанні, што датычылі затрыманых абодвума бакамі асоб, кантролю над памежнай зонай, якая падзяляе дзве тэрыторыі, а таксама пытанні наконт зніклых без вестак людзей ў Паўднёвай Асеціі і мер бяспекі ў шахтах, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад мяжы.

У лістападзе мінулага года сваякі зняволеных сустрэліся з прадстаўнікамі Місіі назіральнікаў ЕС, а ў канцы мінулага года 13 грамадзян Паўднёвай Асеціі былі абмененыя на 15 грузін. У параўнанні з папярэднім паседжаннем, якое прайшло 21 снежня 2011 года і дзе было дасягнутае пагадненне наконт затрыманых, адзіным вынікам дадзенай сустрэчы стала планаванне даты наступнага паседжання - 21 лютага.

 

Пераклад з англійскай мовы: Яўгенія Камарова, ЕўраБеларусь - паводле: Anna Woźniak, Eastbook.Eu

 


Меркаванні

Centre For European Transformation Belarusian Institute for Strategic Studies
free counters