Пятніца, 18 мая 2012 года

Украінскія інваліды дабіліся падвышэння пенсій

Украінскія інваліды дабіліся падвышэння пенсій

22.02.2012

З 1 сакавіка Украіна будзе выплочваць шахцёрам-інвалідам пенсіі, якія на 20% большыя за дзейсныя. Такое абяцанне даў украінскі міністар сацыяльнай палітыкі Сяргей Цігіпка.

“Нам удалося дамовіцца аб індэксацыі. Думаю, што з 1 сакавіка будзе ўжо значны крок насустрач людзям. А пасля гэтага мы жорстка прааналізуем увесь бюджэт Пенсійнага фонду. Я перакананы, што там рэзэрвы ёсць”, - цытуе міністра Радыё Свабода.

Сяргей Цігіпка працягне перамовы з гарнякамі, якія пагражаюць правесці ўсеўкраінскі страйк у выпадку невыкананьня іх патрабаванняў.

Напярэдадні каля 40 шахцёраў-інвалідаў патрабавалі сустрэчы з Цігіпкам. Каб дасягнуць сваёй мэты, яны ўварваліся ў будынак міністэрства, частка іх размясцілася ў прымальнай на першым паверсе, а астатнія забарыкадавалася на адным з верхніх.

Асноўныя патрабаваньні шахцёраў - налічыць кампенсацыі з улікам інфляцыі і зраўняць выплаты тым, хто працаваў у аднолькавых умовах, але сышоў з працы ў розныя гады.

У той жа час у Беларуси, як ужо паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, 13 лютага працаўнікі Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання правялі страйк пасля таго, як атрымалі разліковыя рахункі за папярэдні месяц. Заробкі паводле вынікаў працы ў студзені склалі 1,3-1,5 мільёна рублёў (158-183 долара). Кіраўніцтва завода адразу ж паабяцала падвысіць заробкі на 20%.

Затым каля 50 супрацоўнікаў Аршанскага філіала электрычных сетак пакінулі афіцыйны прафсаюз, паколькі ім скасавалі дадатковыя выплаты па шкоднасці.

 


Меркаванні

Centre For European Transformation Belarusian Institute for Strategic Studies
free counters