Пятніца, 18 мая 2012 года

Польскіх дэпутатаў развярнулі на беларускай мяжы

Польскіх дэпутатаў развярнулі на беларускай мяжы

22.02.2012

Беларускія памежнікі 21 лютага не прапусцілі ў краіну дэпутатаў польскага Сейма. Дыпламатам без усялякіх тлумачэнняў паставілі пячаткі з забаронай на ўезд у Беларусь, паведаміў старшыня парламентскай камісіі Адам Ліпінскі.

Члены камісіі па сувязям з палякамі замежжа збіраліся прыехаць у Гродна, каб сустрэцца з кіраўніцтвам Союза палякаў Беларусі і абмеркаваць новы беларускі закон, які забараняе недзяржаўным арганізацыям у краіне атрымліваць дапамогу з-за мяжы і трымаць грошы на замежных рахунках, патлумачыў дэпутат. Усе шасцёра замежнікаў мелі дыпламатычныя пашпарты, перадае Польскае радыё з спасылкай на агенцтва РАР.

У сваю чаргу Міністэрства замежных справаў Беларусі сцвярджае, што польскіх парламентарыяў не ўпусцілі ў краіну, бо яны не паведамілі пра свае планы беларускім ўладам. “Для візыта парламэнцкай дэлегацыі патрэбнае запрашэнні іншага боку - у дадзеным выпадку Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,” - заявілі ў МЗС.

 


Меркаванні

Centre For European Transformation Belarusian Institute for Strategic Studies
free counters