Маці Сяргея Каваленкі патрабуе адстаўкі прэзідэнта
22.02.2012
У сераду, 22 лютага, у Віцебску прагягваецца разгляд справы грамадскага актывіста Сяргея Каваленкі.
Яго жонка Алена Каваленка прыйшла на судовае паседжанне разам з малодшай дачкой, якой сем месяцаў ад нараджэння. Жанчына дастала бела-чырвона-белы сцяг, пасля чаго супрацоўнікі міліцыі пачалі выштурхоўваць яе з залі.
Прысутныя абаранілі Алену, яна дастала плакат “Свабоду беларусу Сяргую Каваленку!” Аднак міліцыянты спрабуюць вывесці людзей з залі. Яны заявілі, што паседжанне сарванае. Суддзя сышла сама.
Маці падсуднага Лідзія Каваленка крычыць: “Забойцы! Што яны зрабілі з маімі сынам? Яны забіваюць яго! Судзьдзя Жук павінна была пакласці майго сына ў шпіталь... Мы патрабуем іншую, сумленную ўладу, сумленнага прэзідэнта”, перадае Радыё Свабода.
Канвой настойвае, каб людзі пакінулі судовую залю, і пагражае ўжыць фізічную сілу. Алене Каваленка канваір заявіў, што з малалетнім дзіцём знаходзіцца ў залі забараніла суддзя.
Людзі не пагаджаюцца сыходзіць і кажуць, што судзьдзя нічога не казала пра такую забарону. Лідзя Каваленка патрабуе пісьмовага рашэньня судзьдзі, Алену Каваленка супакойыве і бароніць ад міліцыянтаў мясцовы каардынатар аргкамітэта БХД Тацяна Севярынец.
Праваабаронца Валеры Міснікаў заявіў, што міліцыянты парушаюць закон, бо людзі падпарадкуюцца толькі рашэнню судзьдзі, а не міліцыі.
У залю прыйшло 20 спэцназаўцаў, але прысутныя крычалі і заставаліся на сваіх месцах. Тады ўсе супрацоўнікі міліцыі пакінулі памяшканне. Аднак яны патрабуюць журналіста Багдана Арлова выдаліць здымкі пачатку працэсу, калі міліцянты нападалі на Алену Каваленка. Пра гэта паведаміў яго калега Сяргей Серабро.
Судовае паседжанне перанеслі ў іншую залю, туды прайшлі ўсе прысутныя, апрача маці Сяргея Каваленкі і журналістаў. Апошніх не пускаюць у залю з прычыны “наяўнасці ноўтбукаў і дыктафонаў”.
Старшыня суду Уладзімір Бяссмертны заявіў, што за ахову парадку ў судзе адказвае міліцыя і што ён ня можа загадаць ёй пусьціць журналістаў на працэс.
Тым часам з залі выдалілі Аляксандра Каваленку, бацьку Сяргея. Ён заявіў, што сын ледзь гаворыць і адчувае сябе вельмі кепска, калі суддзя зачытала заключэнье мэдыкаў, згодна якому стан здароўя падсуднага дазваляе яму ўдзельнічаць у працэсе.
Пасля суддзя выдаліла сваячку Сяргея Каваленкі. Яна заявіла, што падсудны заявіў хадайніцтва пра шпіталізацыю і хоча лекавацца.
Тады Лідзія Каваленка стала грукаць ў дзверы залі са словамі “Дайце мне паглядзець на сына! Ён памрэ, а я не пабачу”. З залі адказалі: “Будзем вывадзіць яго,тады і пабачыце”.
Пасля гэтага Алена Каваленка выклікала хуткую дапамогу для мужа, але міліцыя не пускала лекараў да падсуднага.
Сяргея Каваленку вывялі з залі павялі ў невядомым накірунку. Яго сваякі сталі тэлефанаваць на “гарачую лінію” Міністэрства аховы здароўя, але міліцыя не дазваляла лекарам хуткай дапамогі падняць слухаўку, каб пачуць загад Мінздрава.
Праваабаронца Павал Левінаў рапавёў, што на працэсе разглядалі пытанне пра ўдзел Каваленкі ў судовым паседжанні. Суддзя зачытала заключэньне мэдычнай часткі СІЗА. Згодна яму, падсудны адмовіўся ад агляду. Аднак Каваленка заявіў, што гатовы абследавацца і пачаць выходзіць з галадоўкі, калі яго пакладуць у стацыянар не ў месцах пазбаўлення волі, паколькі не давярае начальніку мэдычнай часткі СІЗА, які неаднаразова яго падманваў. Адвакаты пацвердзілі, што Каваленка не можа з прычыны стану здароўя ўдзельнічаць у працэсе. Аднак пракуроў заявіў, што стан падсуднага “такі сама, як і ўчора”, і суддзя вырашыла працягнуць паседжаньне.
Пасля гэтага Сяргей Каваленка заявіў адвод судзьдзі, у паседжанні абвесцілі перапынак. Падсуднага агледзелі лекары ў асобнай залі.
Стала вядома, што па дарозе з Воршы машыну з членамі БХД, якія накіроўваліся на суд да Каваленкі, спынілі супрацоўнікі ДАІ. Яны адабралі дакуманты і затрымалі актывістаў на тры гадзіны. Пазней дакумэнты вярнулі. Пра гэта паведаміў паведаміў Яўген Анішчанка.
Суддзя адхіліла адвод сябе, на гэта Каваленка заявіў адвод пракурору Лугаву, бо той ніколі не падтрымлівае яго хадайніцтваў. Адвакаты падтрымалі. Сам пракурор выступіў супраць, суддзя адхіліла адвод.
Сяргей Каваленка выступіў з новым хадайніцтвам, ён патрабуе дазволіць абараняць свае інтарэсы брату Віталю. Хадайніцтва падтрымалі абаронцы, пракурор - супраць. Па словах Лугава, брат падсуднага не можа быць яго абаронцам, бо яго дапытвалі як сведку ў часе папярэдняга следства. Тады Віталь адмовіўся даваць паказанні, спаслаўшыся на права не сведчыць супраць родных. Суддзя пабвесціла перапынак.
Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, Сяргея Каваленку вінавацяць у парушэнні рэжыма адбывання “хатняй хіміі”. Такое пакаранне грамадскаму актывісту вынеслі ў 2010 годзе за вывешаны на гарадзкой навагодняй хваінцы бел-чырвона-белы сцяг. Мужчыне пагражае да трох гадоў турэмнага зняволення. Ён трымае галадоўку, апошнія тры дні да суда - сухую.
Расзгляд справы Каваленкі пачаўся 21 лютага ў суде Першамайскага раёна Віцебска. Першы дзень суда скончыўся тым, што Каваленку адвезьлі ў мэдычную частку віцебскага СІЗА-2, хоць сваякі настойвалі, каб яго паклалі ў шпіталь.














.png)







