Беларускія ўлады просяць новы крэдыт МВФ
30.01.2012
Кіраўніцтва Беларусі даслала ў Міжнародны валютны фонд яшчэ адну просьбу наконт выдзялення дзяржаве крэдыта. Пра гэта 30 студзеня падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіла старшыня Нацыянальнага банка Надзея Ермакова. Як яна паведаміла, місія МВФ разглядзіць пытанне новай крэдытнай праграмы цягам месяца.
"У лютым мы будзем зноў весці размову па гэтым пытанні. Наша прапанова - рэфінансаваць тую запазычынасць, якая ёсць у нас перад МВФ", - прыводзіць словы Надзеі Ермаковай БелаПАН.
Памер запазычынасці зараз складае 3,8 млрд. долараў, паведаміла кіраўніца Нацбанка.
Ермакова: Спадзяюся, мы выйдзем на адзіную валюту
Надзея Ермакова таксама паведаміла, што на сённяшні дзень краіна “пакуль што не падрыхтаваная” перайсці на адзіную з Расіяй валюту. "Сёння ў Беларусі няма ўмоў для выхаду на адзінуюме валюту, пераходу на валюту менавіта расійскую", - удакладніла яна.
Разам з тым старшыня Нацбанка заўважыла, што спадзяецца на такі пераход. Для гэтага Беларусі трэба вырашыць шэраг унутраных пытанняў. "Я спадзяюся, што мы калі-небудзь прыйдзем да адзінай валюты", - цытуе Надзею Ермакову БелТА.
Нацбанк абяцае беларусам 500 долараў заробку
Кіраўніца Нацбанка дадала, што сярэдні ў краіне заробак можа вырасці да 500 долараў ужо да канца 2012 года. Аднак гэтыя грошы "мы пывінныя зарабіць", падкрэсліла яна. Надзея Ермакова патлумачыла, што Нацыянальны банк перакрыў эмісійныя крыніцы грашовых тратаў, таму крызіс 2011 года не паўтарыцца.
Для выканання прагнозных паказчыкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2012 год нішто не пагражае, дадала яна. Тым не менш, узровень чакання інфляцыйных і дэвальвацыйных чаканняў у грамадзян застаецца высокім, падрэзюмавала Надзея Ермакова.














.png)







